09:00

+7

7 м/с

975 гПа

12:00

+11

8 м/с

977 гПа

15:00

+12

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

Орша, Эканоміка

Улада: ІП ніхто ў калгас не адпраўляў

21.01.2016 11:06

5112 праглядаў, 21 каментар

Намесніца старшыні Аршанскага райвыканкама Алена Студзянцова абвяргае словы прадпрымальнікаў.

Намесніца старшыні Аршанскага райвыканкама Алена Студзянцова адзначае, што не адпраўляла нікога з індывідуальных прадпрымальнікаў у калгас. Улады і прадпрымальнікі абмяркоўвалі новыя ўмовы працы, паведамляе Sputnik, спасылаючыся на словы чыноўніцы. Раней старшыня абʼяднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка ў сваім фэйсбуку паведаміў аб тым, што мясцовыя чыноўнікі прапанавалі ІП адпраўляцца працаваць у калгас, раз яны не хочуць сертыфікаваць свой тавар, а прадпрымальнікі ў сваю чаргу пакінулі ліст з патрабаваннем скасаваць прэзідэнцкі ўказ № 222.

Студзянцова адзначае: “Такога ніхто не казаў, і ўвогуле я павінна сказаць, што сустрэча была не шматлюдная, на яе прыйшлі крыху болей за 100 чалавек. Усё прайшло спакойна, людзі напісалі зусім іншую заяву”. Аднак пра змест заявы чыноўніца гаварыць адмовілася. Таксама, паводле Студзянцовай, у сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі падатковых органаў, якія растлумачылі прадпрымальнікам спосабы мінімізацыі выдаткаў на сертыфікаты: “Напрыклад, калі адзін сертыфікаваў курткі, а яны купленыя ў адным месцы, тады гэтым сертыфікатам могуць карыстацца і іншыя ІП, якія прадаюць той жа тавар. Але параду ніхто пачуць не захацеў, нічога не засталося, акрамя ляманту”.

Чыноўніца паведаміла, што на сёння палова індывідуальных прадпрымальнікаў гатовая прыняць новыя правілы і працаваць па іх, аднак некаторыя проста праяўляюць салідарнасць і “дураць” за кампанію, аднак па завяршэнні вострага перыяду палова гандляроў вернуцца на працоўныя месцы. Таксама Алена Студзянцова лічыць, што ў тых прадпрымальнікаў, хто зараз пратэстуе, папросту няма жадання працаваць.

“Калі нехта звернецца да нас наконт працаўладкавання, дык будзем вырашаць пытанне ў індывідуальным парадку. Але ў калгас ім дакладна ніхто не прапаноўваў ісці”.

Алена Студзянцова заняла пасаду намесніцы старшыні райвыканкама пасля загадкавай адстаўкі Андрэя Канстанцінава, пра якую доўга нідзе ў афіцыйных крыніцах не паведамлялася. У абавязкі чыноўніцы ўваходзіць, у прыватнасці, куратарства эканамічнага сектару, сельскай гаспадаркі.

Хроніка падзей ад orsha.eu. 14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа № 222 і тэхнічнага рэгламенту. Згодна з указам № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, з 1 студзеня 2016 г. ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.

Мы фатаграфавалі пустыя месцы на Цэнтральным рынку яшчэ 5-га студзеня. Затым, ужо 6-га студзеня, прадпрымальнікі Оршы правялі першы мітынг супраць указу прэзідэнта. 10-га студзеня ІП Оршы не выйшлі на працу ў самы папулярны дзень, чым засведчылі сур'ёзнасць сваіх намераў. 20-га студзеня была сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады, якая пакуль толькі загнала сітуацыю ў яшчэ большы тупік, а прадпрымальнікаў яшчэ і абразілі. Неўзабаве намесніца старшыні Аршанскага райвыканкама Алена Студзянцова абвергла словы ІП пра прапанову ісці ў калгас.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Улада: ІП ніхто ў калгас не адпраўляў

Намесніца старшыні Аршанскага райвыканкама Алена Студзянцова абвяргае словы прадпрымальнікаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение