15:00

+23

4 м/с

1004 гПа

18:00

+23

3 м/с

1003 гПа

21:00

+19

2 м/с

1003 гПа

00:00

+15

3 м/с

1004 гПа

03:00

+14

3 м/с

1004 гПа

Орша, Эканоміка

150 ІП перад райвыканкамам

29.01.2016 19:03

3949 праглядаў, 9 каментароў

Прадпрымальнікі адстойваюць свае правы, улады Оршы адводзяць вочы ў бок.

Пакуль аршанскія чыноўнікі бадзёра распавядаюць па дзяржаўных тэлеканалах аб добрых паказчыках і неабходнасці напаўняць бюджэт, траціць грошы на сацыяльна значныя рэчы, сітуацыя з прадпрымальнікамі па-ранейшаму стаіць на месцы.

28-га студзеня аршанскія індывідуальныя прадпрымальнікі зноў прыйшлі ў райвыканкам паразмаўляць з мясцовай уладай. У стыхійным мітынгу ўзялі ўдзел 150 чалавек. Якраз у момант мітынгу на двары ішоў дождж, але ў будынак прадпрымальнікаў не пусцілі, уся размова адбывалася каля парога. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Таксама Шумчанка паведаміў змест ліста, які прыйшоў да яго на пошту:

"Сёння ў Оршы ў 15.00 быў сход у выканкама. Нашы ўлады сказалі, што па 222 указу працаваць можна. У канцы размовы, калі жанчыны сталі плакаць, што дзяцей няма за што вучыць і як жыць далей, мясцовая ўлада апусціла галовы і сказаць не было чаго. Мы ім сказалі, што калі сітуацыя не зменіцца, то мы будзем хадзіць да іх праз дзень."

Таксама ёсць і відэа з мітынгу.

Цікава, што ў той самы час, калі прадпрымальнікам забараняюць гандляваць без сертыфікатаў, дзяржаўныя цэнтры таксама працуюць без належных паводле закону сертыфікатаў. Таксама без сертыфікатаў прадаецца канфіскаваны ў ІП тавар.

Хроніка падзей ад orsha.eu. 14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа № 222 і тэхнічнага рэгламенту. Згодна з указам № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, з 1 студзеня 2016 г. ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.

Мы фатаграфавалі пустыя месцы на Цэнтральным рынку яшчэ 5-га студзеня. Затым, ужо 6-га студзеня, прадпрымальнікі Оршы правялі першы мітынг супраць указу прэзідэнта. 10-га студзеня ІП Оршы не выйшлі на працу ў самы папулярны дзень, чым засведчылі сур'ёзнасць сваіх намераў. 20-га студзеня была сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады, якая толькі загнала сітуацыю ў яшчэ большы тупік, а прадпрымальнікаў яшчэ і абразілі. Неўзабаве намесніца старшыні Аршанскага райвыканкама Алена Студзянцова абвергла словы ІП пра прапанову ісці ў калгас. 28-га студзеня адбыўся масавы мітынг перад райвыканкамам, у якім узялі ўдзел 150 чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 150 ІП перад райвыканкамам

Прадпрымальнікі адстойваюць свае правы, улады Оршы адводзяць вочы ў бок.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение