1 USD
= 2.44 BYN
1 EUR
= 2.83 BYN
10 PLN
= 6.19 BYN
10 CNY
= 3.81 BYN
100 RUB
= 3.43 BYN
100 UAH
= 9.31 BYN
09:00

+11

8 м/с

980 гПа

12:00

+11

8 м/с

979 гПа

15:00

+12

7 м/с

978 гПа

18:00

+13

8 м/с

975 гПа

21:00

+13

9 м/с

974 гПа

Орша, Эканоміка

Аршанскі "Лінпак" — лепшы

26.02.2016 08:22

3819 праглядаў, 9 каментароў

Прадпрыемства з Оршы – лепшае ў СЭЗ "Віцебск" за 2015 год.

Лепшым рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск" па выніках працы ў 2015 годзе прызнаны пачатковец - замежнае прадпрыемства "Лінпак Пэкэджынг Іст" у Оршы. Пераможца быў названы на выніковай нарадзе ў адміністрацыі СЭЗ, перадае БЕЛТА. Традыцыйна свабодная эканамічная зона вызначае сваіх лідэраў па выніках мінулага года, сярод іх выбіраюцца пераможцы ў намінацыях. Лепшым рэзідэнтам у гэты раз прызнана ЗТАА "Лінпак Пэкэджынг Іст", лепшым інвестарам - замежнае унітарнае прадпрыемства "ВІК - здароўе жывёл", а лепшым экспарцёрам - ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод".

Прадпрыемства "Лінпак Пэкэджинг Іст" (даччынае падраздзяленне ангельскай групы Linpac Group) зарэгістравана ў СЭЗ "Віцебск" у 2012 годзе. На працягу двух гадоў рэалізацыі праекта англійскія бізнэсоўцы інвеставалі ў вытворчасць больш за $ 10 млн. Сама вытворчасць запушчана ў 2014 годзе. На выкупленых плошчах Аршанскага завода прыбораў аўтаматычнага кантролю (ПАК) цяпер выпускаюць упакоўку для харчовых прадуктаў, зваротную тару і пластыкавыя кантэйнеры з успененага полістыролу.

У цяперашні час 39 прадпрыемстваў рэалізуюць свае інвестыцыйныя праекты ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск" (28 - у абласным цэнтры). У 2015 годзе дадаўся адзін рэзідэнт у Оршы - завод "Легмаш". А 6 прадпрыемстваў страцілі гэты статус: скончылі рэалізацыю праекту, былі выключаныя па прычыне невыканання дагаворных абавязацельстваў, устаноўленых паказчыкаў ці проста зачыніліся (ААТ "КІМ").

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскі "Лінпак" — лепшы

Прадпрыемства з Оршы – лепшае ў СЭЗ "Віцебск" за 2015 год.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение