03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

09:00

+8

7 м/с

975 гПа

12:00

+8

7 м/с

976 гПа

15:00

+9

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Грамадства

Пратэсты ў Віцебску

04.10.2016 19:34

3021 прагляд, 2 каментара

Амаль тры сотні гараджанаў падпісаліся супраць весечкі парку Партызанскай славы і, адпаведна, пераносу помніка Караткевічу

Нагадаем, што некалькі год таму з'явілася ідэя пабудаваць у Віцебску новы Сафійскі сабор. Першым ідэю агучыў Аляксандар Касінец, які тады быў старшынём аблвыканкаму. І вось, ідэя дайшла да справы. Першай ахвярай будаўніцтва павінен стаць парк Партызанскай справы, дзе зараз знаходзіцца помнік Уладзіміру Караткевічу. І калі з паркам усё, здаецца, вырашана — ён будзе спілаваны, то помнік пакуль невядома, куды перанясуць. Гэта і выклікала незадаволенасць многіх жыхароў абласнога цэнтра. Амаль 300 чалавек падпісала зварот да прэзідэнта з просьбай не дазволіць пілаваць парк.

26 верасня ў парку каля помніка пісьменніка сабраліся людзі для збору подпісаў. Каб паспрабаваць суняць пратэст на збор подпісаў прыйшлі і прадстаўнікі царквы: будучы кіраўнік сабора Міхаіл Мартыновіч, сакратар епархіяльнага ўпраўлення Уладзімір Разановіч і праваслаўны актывіст, які не прадставіўся.

Як адзначаюць прысутныя, тон, якім пачалі размаўляць святары з людзьмі, не спадабаўся пратэстуючым і размова амаль адразу пайшла ў некаструктыўным рэчышчы. Царкоўнікі спрабавалі пужаць людзей традыцыйнымі для сябе мантрамі: "сюды прыйдзе Захад", "будуць праводзіцца гей-парады" і г.д.

На пытанне пра тое, ці абавязкова знічтажаць парк, каб пабудаваць храм, святар Міхаіл змог адказаць толькі, што "зсечаныя дрэвы будуць актам пакаяння для жыхароў Віцебска за грахі бацькоў".

Віцебчане са свайго боку выказалі здагадку, што царква можа быць замяшаная ў карупцыйных схемах і імкнецца ўзвысіцца над іншымі канфесіямі.

Пасля гэтага царкоўнікі сыйшлі з сустрэчы, на канец абвінаваціўшы сабраўшыхся, што ім усім заплацілі "як на майдане" і адзінае, чаго яны хочуць, — "прыбраць адсюль Расію".

Паводле артыкула "Народных навінаў Віцебска"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пратэсты ў Віцебску

Амаль тры сотні гараджанаў падпісаліся супраць весечкі парку Партызанскай славы і, адпаведна, пераносу помніка Караткевічу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение