1 USD
= 2.56 BYN
1 EUR
= 3.07 BYN
10 PLN
= 6.72 BYN
10 CNY
= 3.96 BYN
100 RUB
= 3.42 BYN
100 UAH
= 9.24 BYN
00:00

+5

5 м/с

987 гПа

03:00

+4

4 м/с

987 гПа

06:00

+3

5 м/с

987 гПа

09:00

+8

6 м/с

987 гПа

12:00

+10

6 м/с

987 гПа

Орша, Здарэнні

Прусакі на салатах

17.11.2016 17:53

3854 прагляду, 63 каментара

У аршанскай краме "Алмі" скандал: выяўлены прусакі і пратэрмінаваныя прадукты (+відэа)

Крама "Алмі" ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў Оршы па адрасе вуліца 60 год БССР, 3. Раней да працы вялікай крамы ў некалькі паверхаў было мала прэтэнзій, аднак цяпер атрымаўся скандал. Валанцёры з ліку актывістаў міжнароднай кампаніі "Хрюши против - Беларусь" наведалі "Алмі" ў Оршы і запісалі на відэа шэраг парушэнняў пры продажы тавару. Напрыклад, на прылаўках была знойдзеная пратэрмінаваная прадукцыя - зялёныя бачкавыя памідоры, пакрытыя цвіллю, а па вітрыне з салатамі поўзаў прусак, што сведчыць пра недастатковыя меры гігіены ў краме. Акрамя таго, супрацоўнікі "Алмі" не толькі не пачалі ліквідаваць свае хібы, але і выклікалі на валанцёраў кампаніі міліцыю. Яны апелявалі да таго, што ў краме ніхто не мае права здымаць. Хаця насамрэч закон прадугледжвае дазвол на здыманне відэа ў грамадскіх агульнадаступных месцах.

Пасля выкліку ў краму нараду міліцыі актывісты доўга размаўлялі і з ёй. У выніку ў кнігу скаргаў і прапановаў быў унесены запіс пра кепскія адносіны супрацоўнікаў "Алмі" да наведнікаў і наяўнасць пратэрмінаванай прадукцыі на прылаўках.

Зусім нядаўна падобная гісторыя здарылася ў рэстаране "Стары замак" на чыгуначным вакзале. У рэстарацыі, якую ў побыце людзі называюць проста "Чердак", наведнікам з кампаніі "Наш дом" разбілі камеру і напісалі на іх заяву ў міліцыю, хаця яны мелі права здымаць відэа ў грамадскім месцы. У выніку, пасля з'яўлення таго відэа аршанцы ўбачылі неналежныя, абыякавыя адносіны персаналу рэстарацыі да сваіх прамых абавязкаў.

Цяпер непрыемная сітуацыя ўзнікла ў краме "Алмі". Актывісты кампаніі "Хрюши против - Беларусь" не маюць на мэце пасварыцца з персаналам той ці іншай установы, іх мэта - ліквідаваць парушэнні і стымуляваць розныя ўстановы дбаць пра сваіх наведнікаў, аказваць ім якасныя паслугі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прусакі на салатах

У аршанскай краме "Алмі" скандал: выяўлены прусакі і пратэрмінаваныя прадукты (+відэа)

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение