12:00

+2

4 м/с

997 гПа

15:00

+2

5 м/с

998 гПа

18:00

+2

4 м/с

998 гПа

21:00

+2

4 м/с

998 гПа

00:00

+1

3 м/с

999 гПа

Орша, Грамадства

Ворша. Раёншчыкі. Частка 4

25.12.2016 16:03

5069 праглядаў, 21 каментар

На Аршанскім рэгіянальным партале — чарговая публікацыя праекту “Ворша. Раёншчыкі”. Частка № 4: Задняпроўе словамі самога байца.

Гаворачы пра аршанскія раёны, немагчыма забыцца пра “Задняпроўе”. Вялікага аўтарытэта ў бойках раён не меў, але ўзгадаць яго неабходна ў той сувязі, што яго “вадзіла” ў 60-я гады — вядомы ў горадзе Сяргей Худалееў. Праз некалькі гадоў ён стаў намесьнікам начальніка раённай міліцыі. У Воршы пра гэта шырока вядома, а для самой міліцыі — падстава для гонару. Маўляў, зірніце, як перавыхоўваліся кадры: быў правадыром “раёншчыкаў” і біўся, а потым стаў супрацоўнікам міліцыі і цяпер прадухіляе бойкі.

Колішні баец “задняпроўцаў” Анатоль таксама не жадае раскрываць свой твар, хоць і разумее, што тэрміны даўніны старых спраў ужо скончыліся. Ён якраз кажа пра тое, што віцебскі ваяж агульнай групы аршанскіх раёншчыкаў сапраўды меў мейсца.

— У 90-я гады сапраўды быў такі выпадак. Аднаго з аўтарытэтных байцоў “адпрэсавалі” віцебскія на “Славянскім базары”. Быў кінуты “кліч” па ўсіх раёнах, сабраліся лепшыя байцы, якіх нічога не страшыла ў бойках. Цяпер, у 2016-м годзе гэта папросту немагчыма, а тады аршанскімі раёншчыкамі былі бітма набітыя два запар дызэлі, якія адпраўляліся на Віцебск. Прычым у першым не хапіла мейсцаў для звычайных жыхароў. І вось уявіце карціну: байцы зь першага дызэлю дачакаліся прыбыцьця другога і адправіліся ў бок вуліцы Фрунзэ. Неверагодная колькасьць людзей ішла ў бок цэнтру горада і раздавала кухталі ўсім больш-менш падобным да мясцовых “агрэсараў”. Гэта быў поўны трыюмф Воршы на чужой тэрыторыі! Апаненты, ўбачыўшы аршанцаў, кідаліся ў двары і ратаваліся за сьметніцамі, у пад’ездах, дзе заўгодна, толькі б не апынуцца пад нагамі аршанцаў. Летась я прыехаў у Віцебск па справах і чакаў тралейбус на вакзальным прыпынку. Да мяне падышлі пяцёра мясцовых шукальнікаў прыгодаў, але пасьля таго, як даведаліся, што я з Воршы, усе іхныя прэтэнзіі зьніклі.

У нас на “Задняпроўі” многае залежала ад “вадзілы” раёна. Былі тыя, якія дамаўляліся на мір з “Цэнтрам” (гэты раён яшчэ называлі “Победой”, па назьве кінатэатру), а былі і такія, якія зь ім ваявалі. Мір звычайна быў з “Усходняй”, а вось з “Флёрава” мы пастаянна знаходзіліся “на контрах”. Спантанных боек у нас не было, загадзя абгаворвалі, колькі будзе чалавек з кожнага боку, дзе мы б’емся, і сьледавала адмова ад любой зброі. У школе № 8 (там, дзе ў 50-я працаваў настаўнікам Уладзімір Караткевіч – заўв.аўтара) ладзіліся дыскатэкі, і мы біліся з “флёраўцамі” непадалёк. Адзін час у нас у калектыве завёўся “пацук”, які “зьліваў” усю інфармацыю міліцыянтам, у выніку чаго некалькі боек сарвалася, а нас разганялі па навакольных вуліцах. Калі шпіка выкрылі, то надавалі яму так, што таму больш не хацелася нікога “закладваць”.

Шапкі ў нас былі рознакаляровыя, адметнасьцю задняпроўцаў былі значыкі з “Кацюшай”, якія мацаваліся да іх. Увогуле шапкі падзяляліся на дзьве часткі – “пеўнічкі” і “байцоўкі”, то бок з “грабеньчыкам” зьверху і безь яго. Мне перадалі шапку па спадчыне, яна была падшытая разоў дзесяць і замытая ад крыві. Старык сказаў, што “шчасьлівая” (сьмяецца). Яму некалькі разоў ледзь не праломвалі галаву, аднак так і не аднялі тую шапку! Дарэчы, большасьць шапак якраз былі трафэйнымі, зьнятымі зь пераможанага праціўніка падчас бойкі.

Значык Кацюшы

Кодэкс годнасьці існаваў, але на “Чаромушках”, ведаю, часта ігнаравалі яго. Маглі пабіць ня толькі хлопца, але і дзяўчыне часам даставалася. Аднойчы на нас моцна “наехаў” наш “вадзіла”, які за дзень да гэтага кінуў нас на полі бою з байцамі “Мясакамбіната” ці “Мясухі”, як мы спрошчана яе называлі. Старыкі адпомсьцілі яму за здраду так, што ягоны твар тыдзень пасьля таго нагадваў падушку. Унутраныя праблемы існавалі і на аўтарытэтнай “Льнусе”. Калісьці на “Ільнокамбінат” было страшна заходзіць, але аднойчы старыкі пайшлі служыць у войска, а прышлыя ім на зьмену ня здолелі ўтрымаць раён. У выніку ён доўгі час не зьбіраўся зусім.

Цікавы быў раён “Раніца”. У іх пэўны час назіраўся заняпад па колькасці, нейкі час за раён хадзілі толькі трое чалавек! “Вадзіла”, яго намесьнік, і яшчэ адзін чалавек. Усе вельмі спартовай будовы, аднак іх было толькі трое, і не баяліся ж! Дамаўляліся з ворагамі біцца 3 на 3. Памятаю выпадак, калі ўвечары зайшоў там у краму па хлеб. Потым я той хлебчык прыгадваў яшчэ доўга (сьмяецца)! У праходзе паміж дзьвярыма крамы, пазнаўшы ўва мне задняпроўскага, мяне пачалі моцна біць мясцовыя. Ня ведаю, у якім бы стане я быў, калі б на дапамогу не прыбег адзін з нашых байцоў, больш чым двухмэтровага росту. Ня ведаю, што ён рабіў у такі час на далёкай ад Задняпроўя “Раніцы”, але добра раськідаў супернікаў.

Узгадваючы тыя падзеі, маю дваістыя пачуцьці. Ёсьць хаця і адзін, але істотны плюс такой мінуўшчыны. Тыя бойкі пакінулі на аршанцах непаўторную загартоўку. Цяпер у жыцьці ты не баішся праблемаў, што могуць паўстаць на вуліцы, ты гатовы да іх, гатовы абараніць сваю сям’ю ў выпадку пагрозы.

З іншага боку, шмат непрыемных успамінаў, ад якіх робіцца прыкра – ў часы “раённых” бітваў загінула каля дзясятку, а можа і болей чалавек, на вуліцы Бялінскага на аднаго хлопца з трактарнага прычэпа скокалі наўпрост на галаву, байцы раёну “Курган” білі аднаго з апанэнтаў каналізацыйным люкам па галаве. Ганарыцца такім яўна нельга.

У частцы № 5, заключнай у публікацыі, Барань і Арэхаўск, падзеі ў цэнтры Воршы, купаньне ў фантане, бойкі на танцах, высновы. Заканчэньне неўзабаве!

Арцём Сізінцаў

Частка № 1: уступ, сітуацыя на Заходняй, форма байцоў-раёншчыкаў

Частка № 2: знакамітая бойка ў Доме культуры машынабудаўнікоў, тэрытарыяльны падзел.

Частка № 3: крымінальныя аўтарытэты, традыцыі і патрыятызм байцоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ворша. Раёншчыкі. Частка 4

На Аршанскім рэгіянальным партале — чарговая публікацыя праекту “Ворша. Раёншчыкі”. Частка № 4: Задняпроўе словамі самога байца.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение