12:00

+9

5 м/с

982 гПа

15:00

+9

5 м/с

981 гПа

18:00

+8

6 м/с

981 гПа

21:00

+6

8 м/с

979 гПа

00:00

+5

9 м/с

975 гПа

Орша, Здарэнні

Справа пайшла ў суд

07.02.2017 14:02

2930 праглядаў, 0 каментароў

Следчы камітэт скончыў раследванне летняга забойства, калі малады хлопец забіў свайго субутэльніка гваздадзёрам

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт "Следчага камітэту", следства якое ішло з 30 ліпеня, нарэшце, скончана і справа перадаецца ў суд. Па меркаванні следчых справа выглядала наступным чынам:

Два знаёмых, адзін з якіх 22-гадовы гаспадар кватэры, дзе ўсё і адбылося выпівалі. Як гэта часта бывае, па п'яні адбылася сварка, якая перарасла ў кароткую бойку. Бойка была кароткая, бо маладзён адразу вырашыў скарыстацца дапаможнымі сродкамі - гваздадзёрам. На суперніка пасыпалася вялікая колькасць удараў, частка з якіх пашкодзіла жыццёваважныя органы. Субутэльнік памёр на месцы сваркі, кропку ў яго жыцці паставіў удар гваздадзёра ў галаву.

Спужаўшыся адказнасці за здарэнне, малады забойца паспрабаваў схаваць цела. Ён завярнуў цела ў дыван і ў такім выглядзе хацеў вынесці яго з дому, але алкаголь у крыві забойцы і вага забітага дазволілі дацягнуць труп толькі да выхада з кватэры. Даволі хутка маладзён быў затрыманы міліцыяй і з тае пары знаходзіўся пад вартай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Справа пайшла ў суд

Следчы камітэт скончыў раследванне летняга забойства, калі малады хлопец забіў свайго субутэльніка гваздадзёрам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение