1 USD
= 2.45 BYN
1 EUR
= 2.83 BYN
10 PLN
= 6.20 BYN
10 CNY
= 3.81 BYN
100 RUB
= 3.44 BYN
100 UAH
= 9.29 BYN
06:00

+1

4 м/с

998 гПа

09:00

+1

4 м/с

999 гПа

12:00

+3

7 м/с

1000 гПа

15:00

+6

7 м/с

1000 гПа

18:00

+3

4 м/с

1001 гПа

Беларусь, Палітыка

Затрыманне перад пратэстам

05.03.2017 16:07

2885 праглядаў, 11 каментароў

Рэдактар нашага сайта і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак быў затрыманы і падвергнуты дагляду ў сувязі з акцыяй 12 сакавіка

Ігар вяртаўся з Польшы ў ноч з 4-га на 5-е сакавіка. Калі амаль усе памежныя працэдуры былі выкананыя, і аўтобус, на якім ехаў Казмерчак, ужо быў гатовы пакінуць тэрыторыю памежнага пераходу, афіцэр мытні папрасіў выйсці з рэчамі аршанскага актывіста. Прычыну, па якой Ігар быў затрыманы, ніхто з мытнікаў не назваў, патлумачыўшы толькі, што "гэта не наша ініцыятыва". Пры гэтым, як гаворыць сам актывіст, было бачна, што мытнікі шукаюць нейкую інфармацыю, але не разумеюць, якую канкрэтна. Такім чынам, мытнікі перагледзілі кожную рэч, якую Ігар вёз сабой, асобна перагледзелі змесціва ноўтбука і тэлефона, але нічога не знайшоўшы, падверглі Казмерчака асабістаму нагляду. У выніку, з-за ўсяго дагляду, акрамя таго, што аўтобус прыблізна 1,5 гадзіны праходзіў мяжу да затрымання Ігара, - Казмерчак і іншыя пасажыры аўтобуса страцілі яшчэ каля 3 гадзін.

Сам гарамадскі актывіст лічыць, што гэтае затрыманне на мяжы звязана з акцыяй пратэсту 12-га сакавіка ў Оршы ды іншых гарадах - апошнім часам у некаторых гарадах актывістаў якія маюць дачыненне да акцыяў "недармаедаў", пачалі затрымліваць. Хаця сам Казмерчак пра акцыю пратэсту даведаўся праз інтэрнэт, знаходзячыся ў Польшы.

У Польшы Ігар знаходзіўся на працягу тыдня па запрашэнні мясцовых грамадскіх арганізацый. Падчас візіту старшыня АМГА "Звяз" і рэдактар нашага сайту правёў шэраг сустрэчаў з польскімі журналістамі, бізнэсмэнамі, кіраўнікамі органаў мясцовага самакіравання і грамадскіх арганізацый.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Затрыманне перад пратэстам

Рэдактар нашага сайта і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак быў затрыманы і падвергнуты дагляду ў сувязі з акцыяй 12 сакавіка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение