15:00

+4

5 м/с

998 гПа

18:00

+5

4 м/с

998 гПа

21:00

+4

0 м/с

999 гПа

00:00

+1

2 м/с

998 гПа

03:00

+2

3 м/с

997 гПа

Орша, Здарэнні

Пяцірублёвы вобшук

06.03.2017 23:08

7357 праглядаў, 36 каментароў

ТЭРМІНОВА! Перад пратэстам 12-га сакавіка ў Оршы на Чырвонаармейскай, 13 адбыўся вобшук.

Вечарам 6-га сакавіка на Чырвонаармейскай, 13, - доме Алеся Шутава, які даўно выкарыстоўваецца грамадскімі арганізацыямі для сваёй работы, – сабраліся дэмакратычныя актывісты для абмеркавання бягучых пытанняў. Вядома ж, абмяркоўваўся і “Марш недармаедаў”, які мае адбыцца на Цэнтральнай плошчы горада а 13:00 12-га сакавіка. Падчас абмеркавання ў дом зайшлі міліцыянты, якія папрасілі “пагаварыць з адказным за памяшканне”. Размаўляў з міліцыянтамі рэдактар Orsha.eu Ігар Казмерчак.

Праз некаторы час да дома пад’ехалі прадстаўнікі Следчага камітэту з пастановай аб правядзенні вобшуку, падпісанай пракурорам раёну Белавусавым Ігарам Вячаслававічам. У пастанове было напісана прыблізна наступнае: па вуліцы Камсамольскай у адным з банкаў была выяўлена 5-рублёвая фальшывая купюра, а таксама паступіла інфармацыя, што на Чырвонаармейскай, 13 маецца капіравальная тэхніка. Чамусьці следчыя правялі паміж гэтымі двума інфармацыйнымі паведамленнямі нейкую сувязь і вырашылі зладзіць ператрус не тых капіравальных цэнтраў і прыватных прынтараў, якія знаходзяцца бліжэй да вуліцы Камсамольскай, а адправіліся менавіта на вуліцу Чырвонаармейскую. Падчас ператрусу прысутных папрасілі пакінуць памяшканне, але пры гэтым доўгі час не адпускалі дамоў. У прыватнасці, аршанская паэтка Яўгенія Казлова асобна звярнулася да міліцыянтаў з просьбай яе адпусціць, спасылаючыся на стан здароўя. Міліцыянты яе не адпусцілі, але сказалі, што выклічуць хуткую дапамогу, калі ёй раптам зробіцца кепска.

У выніку вобшуку аніякіх фальшывак, натуральна, знойдзена не было. Але ўся кампутаровая і капіравальная тэхніка была забраная для правядзення экспертызы. Забралі нават фарбу для прынтара. На дадзены момант за памяшканне, якое належала Алесю Шутаву, адказвае Ігар Казмерчак, які з’яўляецца рэдактарам Orsha.eu, старшынём АМГА “Звяз” і з’яўляецца ўдзельнікам Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў. Нагадаем, што за два дні да гэтага ператрусу Ігара затрымалі на мяжы і зладзілі асабісты догляд, прычым тады мытнікі вусна патлумачылі, што “вобшук не іх ініцыятыва”.

І той, і гэты вобшукі актывіст звязвае менавіта з акцыяй пратэсту супраць Дэкрэта № 3 (аб дармаедстве), які запланаваны на 13:00 12-га сакавіка на Цэнтральнай плошчы Оршы. Гэты пратэст стане першай публічнай масавай акцыяй у Оршы за апошнія 16 год. Дадзены ператрус першы за апошнія 7 год сур’ёзны ціск на дэмакратычных актывістаў нашага горада. Прычым і сем гадоў таму гэты ціск адбыўся ў выглядзе ператрусу ў Ігара Казмерчака, але тады гэта была прыватная кватэра. Тады таксама быў “адпраўлены на экспертызу” асабісты кампутар Ігара. Але і ў мінулы раз нічога супрацьзаконнага знойдзена не было.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пяцірублёвы вобшук

ТЭРМІНОВА! Перад пратэстам 12-га сакавіка ў Оршы на Чырвонаармейскай, 13 адбыўся вобшук.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение