15:00

+23

4 м/с

1004 гПа

18:00

+23

3 м/с

1003 гПа

21:00

+19

2 м/с

1003 гПа

00:00

+15

3 м/с

1004 гПа

03:00

+14

3 м/с

1004 гПа

Орша, Здарэнні

15 гадоў за забойства цвікадзёрам

29.04.2017 11:33

2918 праглядаў, 0 каментароў

Аршанец асуджаны на вялікі тэрмін за забойства прыяцеля цвікадзёрам.

У Віцебскім абласным судзе разгледжана справа пра жудаснае забойства, якое адбылося ўлетку 2016 года. Тады 22-гадовы аршанец забіў 26-гадовага земляка цвікадзёрам. Сварка паміж мужчынамі разгарэлася пасля сумеснага застолля, у выніку гаспадар кватэры схапіў металічны лапчаты цвікадзёр і прыняўся біць ім свайго госця. У сукупнасці ахвяры былі нанесены 14 удараў, ад якіх мужчына сканаў. Забойца захінуў труп у дыван і спрабаваў незаўважна вынесці яго з кватэры, аднак на выхадзе з пад'езда злачынца быў затрыманы міліцыяй.

Падчас судовага разбіральніцтва падсудны часткова прызнаў сваю віну. Суд пастанавіў, што аршанец вінаваты ў наўмысным забойстве, здзейсненым з асобай жорсткасцю. 22-гадовы мужчына быў прызнаны вінаватым і асуджаны па пункце 6 часткі 2 артыкулу 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджаны атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі і будзе накіраваны ў папраўчую калонію ўзмоцненага рэжыму. Зрэшты, пакуль у асуджанага яшчэ ёсць час абскардзіць прысуд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 15 гадоў за забойства цвікадзёрам

Аршанец асуджаны на вялікі тэрмін за забойства прыяцеля цвікадзёрам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение