21:00

+11

2 м/с

987 гПа

00:00

+10

2 м/с

988 гПа

03:00

+7

3 м/с

987 гПа

06:00

+8

2 м/с

987 гПа

09:00

+8

4 м/с

987 гПа

Рэгіён, Грамадства

У міліцыі новы начальнік

16.05.2017 12:46

5774 прагляду, 25 каментароў

Абласную міліцыю ўзначаліў скандальны палкоўнік, які ўдзельнічаў у бязлітасным разгоне акцыі 25 сакавіка ў Менску.

Акрамя новага мэра Оршу напрасткі закранае яшчэ адно гучнае прызначэнне. Пасля двух гадоў генерала-маёра Віктара Сянько абласную міліцыю Віцебшчыны ўзначаліў Іван Кубракоў. Палкоўнік Кубракоў - асоба даўно вядомая і шчодра крытыкаваная. Складана ацэньваць, пайшоў ён па павышэнне ці на паніжэнне па службе. З аднаго боку, быў намеснікам начальніка ГУУС Мінаблвыканкама і начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі сталіцы. А цяпер галоўны па міліцыі на Віцебшчыне. З іншага боку, Іван Уладзіміравіч увайшоў на гэтую пасаду ў 2016 годзе, а 12 траўня 2017 быў пераведзены ў Віцебск, што многія палічылі паніжэннем. Перавод з адной з найвышэйшых пасад у Менску на найвышэйшую, але ў Віцебску, і сапраўды не можа ацэньвацца як жаданае павышэнне.

Палкоўнік Кубракоў "праславіўся" тым, што, знаходзячыся на папярэдняй пасадзе, катэгарычна адмаўляў перавышэнні паўнамоцтваў сярод супрацоўнікаў міліцыі. Ён заяўляў, што паўсюль - на масавых акцыях, канцэртах, футбольных матчах - супрацоўнікі міліцыі дзейнічаюць строга ў рамках закону, хаця скандальных і як мінімум спрэчных выпадкаў было нямала. У прыватнасці, са спасылкай на "міжнародныя стандарты" Кубракоў без ценю сумневу заявіў, што праход на 13-тысячную "Барысаў-Арэну" - справа як мінімум 30 хвілінаў. Пра гэта і іншае можна прачытаць у інтэрв'ю, якое ён даў газеце "Прессбол". Міліцэйскі чын сказаў няпраўду - ў Еўропе на стадыёны такога ж сучаснага тыпу публіка трапляе за лічаныя хвіліны і, каб трапіць да матчу на сваё месца, не трэба займаць чаргу на ўваход за 40 хвілін да пачатку. У Еўропе праход на стадыён звычайна займае 3-10 хвілін, нават калі перад табой велізарны натоўп людзей, а сам ты маеш вялікі заплечнік.

Адной са спраў, якімі Кубракоў "праславіўся" на папярэдняй пасадзе - разгон акцыі ў гонар "Дня Волі" 25-га сакавіка 2017 года. Брутальны разгон людзей, калі міліцыянты збівалі дубінкамі і цягнулі ў аўтазак нават жанчын і пенсіянераў, трапіў на відэакадры. Было больш за сотню затрыманняў, многія людзі атрымалі штрафы і суткі зняволення ў ізалятарах.

Адной з версій, чаму Кубракова паставілі кіраваць міліцыяй Віцебскай вобласці - імкненне ўлады "задушыць" голас нязгодных з яе палітыкай. Верагодна, гэта паўплывала і на сыход Сянько, які "дапусціў" масавыя грамадскія пратэсты ў Віцебску і Оршы. Аршанскі пратэст наогул стаў адным з самых масавых у краіне. Улады пакуль няздольныя вырашыць эканамічныя праблемы рэгіёну, затое людзей, якія выйшлі на вуліцы горада, каб сказаць уладзе пра праблемы, міліцыянты хапалі па загадзе, а потым адбыўся цэлы судовы канвеер над людзьмі, якія прымалі самы актыўны ўдзел у пратэстах і выказвалі сваю нязгоду. Верагодна, што Кубракоў "справіўся" з задачай разгону мітынгаў у Менску, таму цяпер ад яго чакаюць жорсткіх захадаў "калі што якое" ў гарадах Віцебшчыны.

Аднак, змяняючы вярхушку міліцыі ў вобласці, Лукашэнка і падначаленыя яму пакуль зусім не здольныя перамагчы эканамічныя праблемы, якія гадамі застаюцца нявырашанымі. Велізарная доля працаздольнага мужчынскага насельніцтва змушана зарабляць грошы ў суседняй Расеі, каб пракарміць сям'ю. Пытанне, калі аршанцы змогуць зарабляць нармальныя грошы ў сваёй краіне і ў сваім горадзе, пакуль застаецца рытарычным.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У міліцыі новы начальнік

Абласную міліцыю ўзначаліў скандальны палкоўнік, які ўдзельнічаў у бязлітасным разгоне акцыі 25 сакавіка ў Менску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение