09:00

+8

7 м/с

975 гПа

12:00

+9

8 м/с

977 гПа

15:00

+10

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

Орша, Палітыка

Мэр захварэў, аператыўнікі захваляваліся

22.05.2017 21:38

8346 праглядаў, 18 каментароў

Дзе быў новы мэр Оршы Леанід Пянькоўскі, калі ў дом уварваліся аператыўнікі? Падрабязнасці скандалу.

Усё больш распальваецца скандал вакол новага мэра Оршы Леаніда Пянькоўскага. На мінулым тыдні, меркавана на выходных, у дом яго сваякоў уварваліся прадстаўнікі праваахоўных структураў. Мэр знаходзіўся у сваякоў, адчуваў сябе не вельмі добра, менавіта так патлумачыў Пянькоўскі той факт, што нейкі час ён не выходзіў на сувязь. Праверку дзеянням аператыўнікаў праводзіць Следчы камітэт.

Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч 22 траўня атрымаў вялікую порцыю крытыкі ад Аляксандра Лукашэнкі за такі інцыдэнт, словы Лукашэнкі пацвердзілі чуткі, якія распаўсюдзіліся па Оршы.

Аднак інфармацыя пра затрыманне Леаніда Пянькоўскага аказалася ілжывай. Больш за тое, у прэс-службе Следчага камітэту паведамілі, што справа ніяк не звязаная з крымінальнымі справамі і праверкамі карупцыйнай накіраванасці. А ў Аршанскім райвыканкаме распавялі, што ў панядзелак мэр правёў рабочыя нарады і знаходзіўся на працоўным месцы.

Леанід Пянькоўскі быў прызначаны на пасаду старшыні Аршанскага райвыканкама толькі 12-траўня, і ўжо фактычна праз тыдзень апынуўся ў скандале. Ці сапраўды новы кіраўнік горада і раёну вінаваты ў чымсьці, альбо гэта грубая памылка аператыўнікаў, пакуль не вядома. Нагадаем, Пянькоўскі нарадзіўся ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёну Магілёўскай вобласці ў 1968 годзе. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут са спецыяльнасцю "заатэхнік" і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце са спецыяльнасцю "эканаміст". Працаваў на Аршанскім мясакансервавым заводзе, а таксама ў Забалацці. У 2008 годзе стаў мэрам Бешанковічаў, пры ім раён даў прырост вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі амаль у 6 разоў і выйшаў на 2-е месца па надоях. Але пры гэтым насельніцтва Бешанковіцкага раёну за час кіравання Пянькоўскага зменшылася на 3,5 тысячы чалавек і ўпала да пазнакі ў 15 тысяч жыхароў. А сярэдні заробак у Бешанковіцкім раёне складае 483 рублі, гэта перадапошняе месца ў краіне, горш толькі ў Шаркаўшчыне.

Леанід Пянькоўскі ўзначаліў раённую адміністрацыю Аршаншчыны пасля 9 гадоў кіравання Мікалая Лісоўскага. Жыхары Оршы не маюць ніякага рэальнага ўплыву на прызначэнне кіраўніка горада, а мясцовы савет дэпутатаў традыцыйна без ваганняў і дыскусіяў прымае кандыдатуру, спушчаную "згары". Дэмакратычныя сілы даўно адзначаюць, што адсутнасць развітага гарадскога самакіравання выступае адным з асноўных тормазаў для дэмакратычных працэсаў у Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мэр захварэў, аператыўнікі захваляваліся

Дзе быў новы мэр Оршы Леанід Пянькоўскі, калі ў дом уварваліся аператыўнікі? Падрабязнасці скандалу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение