15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

4 м/с

985 гПа

21:00

+9

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

03:00

+8

2 м/с

987 гПа

Орша, Палітыка

Новы мэр — Пазняк

07.08.2017 16:05

13276 праглядаў, 64 каментара

Ад 7 жніўня ў Аршанскага райвыканкама новы старшыня. Што пра яго вядома?

Новым кіраўніком Аршанскай раённай адміністрацыі прызначаны Аляксандр Пазняк. Менавіта на яго Аляксандр Лукашэнка ўскладаў надзеі па кантролі за падняццем Оршы з "руінаў і попелу". Пазняк нядаўна выказваўся пра тое, што Аршаншчыне трэба больш шырока выкарыстоўваюць раку Дняпро. Напрыклад, чыноўнік тады заявіў: "Трэба ўкараняць сучасныя тэхналогіі для таго, каб прадукцыя была запатрабавана не толькі ў нас, а магла ісці на экспарт. Па раёне працякае рака Дняпро - гэты водны шлях таксама трэба выкарыстоўваць для развіцця рэгіёну. Тое, што мы сёння працуем на суботніку ў Ляўках, гэта крышку дапамагае развіццю турызму. Такія месцы трэба ўладкоўваць, рабіць прывабнымі для гасцей. А паблізу могуць размяшчацца агра- і экаусядзібы са сваімі паслугамі. І вось такое комплекснае развіццё тэрыторыі дазволіць прыцягнуць сюды і насельніцтва, і інвестыцыі".

Калі папярэдні мэр Леанід Пянькоўскі нарадзіўся ў Круглянскім раёне, які знаходзіцца блізка да Аршанскага, то Пазняк паходзіць з Лоева Гомельскай вобласці. Ён нарадзіўся ў 1963 годзе і зрабіў насычаную камсамольскую кар'еру. Мае імя і імя па бацьку ідэнтычныя Лукашэнку — ён таксама Аляксандр Рыгоравіч. У 1985 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер БДАТУ) і па размеркаванні адправіўся ў саўгас ім.Леніна. У саўгасе Пазняк быў галоўным інжынерам.

Пасля сельскай гаспадаркі чыноўнік быў заняты ў аддзеле арганізацыйнай работы ЦК Саюза моладзі Беларусі і ў апараце прэзідэюму Вярхоўнага савета. У 1995-2000 гг. быў старшынёй Камітэта па справах моладзі, некаторы час займаўся бізнесам. У 2000 годзе стаў памочнікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, а затым перайшоў на працу кіраўніка Савецкага раёна Менска. На пасадзе памочніка Лукашэнкі, інспектара па Віцебскай вобласці Пазняк змяніў Мікалая Шарснёва, які пайшоў на пасаду старшыні Віцебскага аблвыканкама.

У 1997 году скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне", а ў 2001 годзе — Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Правазнаўства".

У 2011 годзе Пазняк першы раз стаў кіраўніком адміністрацыі горада. Было тое ў Полацку. Праўда, ні гарадскога пляжу, ні радзільні, якія анансаваліся, пабудаваныя не былі. З радзільняй можа і быў бы шчаслівы канец, ды Пазняка перавялі на працу ў сталіцу. Тры няпоўныя гады Пазняк быў мэрам Полацка, пры ім усур'ёз абмяркоўвалася пытанне аб'яднання Полацка і Наваполацка. Але злучэння гарадоў у адно не адбылося.

Такім чынам, Аляксандр Пазняк стаў пераемнікам Леаніда Пянькоўскага. Той не папрацаваў кіраўніком Аршаншчыны і трох поўных месяцаў. Быў прызначаны 12 траўня і афіцыйна зменены 7 жніўня. Праз 10 дзён пасля прызначэння да Пянькоўскага ў дом уварваліся аператыўнікі. Праз некаторы час высветлілася, што гэта быў дом сваякоў, а Пянькоўскі доўгі час не з'яўляўся на працоўным месцы і знаходзіўся менавіта там. Затым інцыдэнт пацвердзілі і ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новы мэр — Пазняк

Ад 7 жніўня ў Аршанскага райвыканкама новы старшыня. Што пра яго вядома?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение