15:00

+25

4 м/с

995 гПа

18:00

+25

4 м/с

995 гПа

21:00

+21

3 м/с

995 гПа

00:00

+16

3 м/с

996 гПа

03:00

+15

2 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Чорныя тушы

15.11.2017 12:31

2790 праглядаў, 17 каментароў

Працягваецца суд па справе Гомельскага мясакамбіната, у якой замяшаны і Аршанскі мясакамбінат.

На пачатку артыкулу варта адразу зрабіць заўвагу: спецыялісты Аршанскага мясакансервавага камбінату праходзяць па справе ў якасці сведкаў, а на лаве падсудных працаўнікі гомельскага прадпрыемства. У прыватнасці, у спробе рэалізаваць на рынку сапсутае мяса падазраюцца намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Бандарэнка, начальнік халадзільнага цэху і ветэрынарны ўрач. Усяго абвінавачваемых 10 чалавек, таму разгляд справы доўгі. Цяпер падышла чарга дапытваць сведкаў, аднымі з іх з'яўляюцца працаўнікі Аршанскага мясакансервавага камбіната. На ім было выпушчана больш за 3 тысячы бляшанак з мясам, пастаўленым з Гомеля.

Але намесніка генеральнага дырэктара Аршанскага мясакамбіната Вольга Масаловіч запэўнівае, што яны былі зробленыя з перапрацаванага мяса, якое можна было ачысціць, а лабараторыя вызначыла, што кансервы адпавядаюць патрабаванням. Але таксама былі пастаўленыя паўтушы, пасля якіх работнікі Аршанскага мясакамбіната спынілі абвалку і паведамілі начальству. На мясе былі вялікія чорныя плямы, а цвіль прайшла да мышачнай тканкі. Вольга Масаловіч патэлефанавала Аляксандру Бандарэнку і заявіла, што на камбінаце складаюць акт аб непрыдатнасці мяса і вяртаюць сапсутую прадукцыю назад у Гомель. На ўгаворы Бандарэнкі выпусціць кансервы з кепскім мясам Масаловіч не пайшла. Газета "СБ" прыводзіць словы Вольгі Масаловіч у судзе:

На планёрцы ранейшы гендырэктар даў мне даручэнне весці працу па давальніцкіх дамовах, у тым ліку і з Гомельскім мясакамбінатам. спачатку ўсе нюансы прагаварылі па тэлефоне з эканамістам гэтага прадпрыемства. А неўзабаве патэлефанаваў намеснік генеральнага дырэктара Гомельскага мясакамбіната Аляксандр Бандарэнка і сказаў, што сам прыедзе заключаць дагавор. 3 лістапада 2015 года ён быў у нас.

Неўзабаве прыйшлі першыя дзве машыны. Пытанняў да іх не было. 11 ці 12 лістапада прыбыла трэцяя машына. Яе суправаджалі двое работнікаў мясакамбіната. Я сустрэла іх у калідоры на першым паверсе. Калі не памыляюся, адзін прадставіўся начальнікам халадзільнага цэха, другі - ветурачом. Спыталі, як можна трапіць на тэрыторыю. Я патлумачыла, дзе выдаюцца пропускі. Згадалі, што на мясе магчымыя заганы... На гэта ім адказала: не я прымаю прадукцыю, у нас гэта робіць камісія уваходнага кантролю. Спецыялісты разбяруцца. Што мяне здзівіла, дык гэта пастаўка ялавічыны худой катэгорыі, якая значылася ў дакументах. Таму адразу ператэлефанавала Бандарэнку і ўдакладніла, чаму адправілі такую сыравіну. Бо яна прыдатна толькі для танных кансерваў. Ён сказаў, што калі мы можам яго перапрацаваць, то яны згодныя. У нас былі такія рэцэптуры... Дарэчы, на ўсю сыравіну, якая прыйшла з мясакамбіната, меліся неабходныя суправаджальныя дакументы.

Неўзабаве Вользе Масаловіч ператэлефанавалі спецыялісты камісіі уваходнага кантролю, якія прымалі машыну з Гомеля, і паведамілі пра бачныя забруджванні, выяўленыя на мясе. Дзяржабвінаваўца канкрэтызаваў:

- Аб цвілі казалі?

- Так, казалі. Але пры гэтым удакладнілі, што можна зрабіць зачыстку. Ёсць ветэрынарныя нормы, якія дапускаюць такую ​​меру, калі падобныя ўтварэнні маюць павярхоўны характар. Я папрасіла, каб запрасілі начальніка кансервавага цэха для ацэнкі сыравіны: ці можна пускаць мяса на перапрацоўку. На ранішняй планёрцы спецыялісты паведамілі, што спынілі працу з мясам, паколькі ад яго зыходзіў, мякка кажучы, непрыемны пах, а пашкоджанне цвілі аказалася глыбокім, з пранікненнем у мышачную тканку. Мне паказалі некалькі здымкаў, зробленых мабільным тэлефонам. Я прыйшла ў жах. На мясе былі вялікія чорныя плямы. Распарадзілася усе працы з ім спыніць, прыбраць сыравіну з гэтай партыі - і размарожаную, і замарожаную - у асобную камеру. Тут жа патэлефанавала Бандарэнку. Сказала, што мяса не будзе перапрацоўвацца, яно няякаснае, мы складаем акт і вяртаем сыравіну. Ён паабяцаў набраць мяне пазней. Ператэлефанаваў на наступны дзень.

Па словах сведкі, намеснік дырэктара Гомельскага мясакамбіната настойліва прасіў сыравіну не вяртаць, а ўсё-ткі пусціць яе на кансервы. Прапаноўваў даслаць сваіх працаўнікоў для абвалкі, абяцаў гарантыйны ліст аб тым, што за якасць адказвае гомельскае прадпрыемства, налепкі мясакамбіната на кансервы... Але Масаловіч усе варыянты адхіліла:

- Мы не маглі на гэта пайсці. Бо за якасць адказнасць нясе вытворца. Я папрасіла забраць сыравіну, як належыць у падобных выпадках. Бандарэнка паабяцаў гэта зрабіць, аднак потым ці не браў слухаўку, або адказваў, што вырашае пытанне з транспартам. Увогуле, мяса ў нас забралі ўжо пасля затрыманняў.

Як жа адрэагаваў на словы сведкі з Оршы сам Аляксандр Бандарэнка? Ён у зале суда заявіў, што нарматыўныя акты на мяса пацвярджаюць, што яно было якасным, а сапсавалася, верагодна, з-за парушэння тэхналогіі размарозкі на самім Аршанскім МКК. Аднак Вольга Масаловіч выключыла, што спецыялісты аршанскага прадпрыемства парушалі што-кольвечы.

У 2015 годзе на гомельскім дзяржаўным прадпрыемстве была збыткоўнасць сыравіны, але кіраўніцтва ніяк не рэагавала, і наадварот, падазраецца ў тым, што з дапамогай падробленых дакументаў імкнулася збыць сапсутае мяса. Суд над работнікамі Гомельскага мясакамбіната працягваецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чорныя тушы

Працягваецца суд па справе Гомельскага мясакамбіната, у якой замяшаны і Аршанскі мясакамбінат.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение