00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Рэгіён, Грамадства

Чыноўнікі працягваюць мяняцца

06.12.2017 17:53

4352 прагляду, 11 каментароў

Губернатар умяшаўся ў кадравую палітыку нашага рэгіёна

Раней мы паведамлялі пра некаторыя змены сярод вышэйшых аршанскіх чыноўнікаў, якія правёў новы кіраўнік раёна. Змены працягваюцца, але цяпер у працэс кадравых зменаў умяшаўся сам губернатар. Газета "Віцебскія весці" падрабяязна апісвае "кадравы дзень" губернатара.

Агулам за дзень губернатар прызначыў на пасады 12 чалавек па вобласці (яшчэ аднаму працягнуў кантракт), але палова з іх тычацца нашага рэгіёну: Аршанскі, Сененскі, Талачынскі і Дубровенскі раёны.

Дзве змены ў кадрах адбыліся ў Талачынскім раёне. Так, новым намеснікам старшыні райвыканкаму, які будзе адказваць за будаўніцтва і камуналку стаў Міхаіл Гаўрычэнка. Працягнуты кантракт кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства раёна "Коханава-Агро" Сяргею Марчанка.

Таксама дзве змены адбыліся ў Сенненскім раёне і абедзве яны тычацца сферы ЖКГ. Новым кіраўніком мясцовых камунальнікаў стаў Валерый Буракоў. А на пасадзе намесніка старшыні райвыканкаму будзе курыраваць камунальшчыкаў Ігар Мурашкевіч.

Аршанскага раёна кранулася адна кадравая змена. Губернатар прызначыў кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства "Надзежына", ім стаў Аляксандар Малчанаў. Гэтая гаспадарка з'яўляецца філіялам Аршанскага "КХП". А ў Дубровенскім раёне губернатар памяняў кіраўніка гаспадаркі "Усход-Чырына", быў прызначаны Валянцін Балабосаў.

Раней губернатары не надта ўмешваліся ў прызначэнні намеснікаў старшыняў райвыканкамаў - гэта была прэрагатыва старшыняў мясцовых вертыкальшчыкаў. Тым больш, губернатары раней непасрэдна амаль не ўмешваліся ў прызначэнні старшыняў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ды філіялаў іншых прадпрыемстваў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чыноўнікі працягваюць мяняцца

Губернатар умяшаўся ў кадравую палітыку нашага рэгіёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение