06:00

+3

8 м/с

968 гПа

09:00

+2

8 м/с

968 гПа

12:00

+1

9 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

973 гПа

18:00

+2

7 м/с

978 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі году. Сакавік-2017

01.01.2018 21:00

2865 праглядаў, 3 каментара

Марш недармаедаў, "Сіні кіт", разгорнутае інтэрв'ю "Хрушаў супраць" і іншыя вострыя тэмы сакавіка 2017 года на Orsha.eu.

Наступіў новы 2018 год, а рэдакцыя нашага сайту працягвае падводзіць вынікі 2017 года, каб нагадаць чытачам, што хвалявала аршанцаў найперш. Падышла чарга сакавіка.

Самай гарачай тэмай не толькі гэтага месяцу, але і ўсяго года стаў "Марш недармаедаў" у Оршы. Мы вялі тэкставы онлайн з акцыі пратэсту, з судоў над удзельнікамі акцыі, адабралі 7 знакавых кадраў з акцыі, на якой сотні аршанцаў скандавалі "Жыве Беларусь!" і патрабаванні да ўлады прыняць усе захады, каб даць людзям годную працу і заробкі і перастаць здзеквацца з людзей рознымі дэкрэтамі.

Сапраўдным хітом сярод публікацый стаў таксама і артыкул пра вобшук у рэдакцыі Orsha.eu на Чырвонаармейскай, 13. У Следчага камітэта ўзніклі падазрэнні, што ў рэдакцыі незалежнага сайту друкаваліся фальшывыя грошы. І хоць было відавочна, што адмысловай высокадакладнай тэхнікі ў доме няма, уся тэхніка была забраная на экспертызу. Гэта "зусім па чыстай выпадковасці" супала з набліжэннем пратэстнай акцыі ў горадзе. Відавочна, ужо ў хуткім часе ўсе падазрэнні з рэдакцыі былі знятыя, што пацвердзіла палітычную матываванасць вобшуку. Стаў папулярным на сайце і артыкул пра другую спробу аршанцаў арганізавацца і правесці пратэст. 300 мужных аршанцаў не збаяліся новай хвалі затрыманняў і выйшлі на плошчу, улады, па некаторай інфармацыі, задзейнічалі на плошчы горада ледзь не ўвесь апарат праваахоўнікаў.

Інтарэс у аршанцаў выклікаў артыкул пра "Сіняга кіта" — сапраўдную навалу на дзяцей. У нашым горадзе былі выяўлены два куратары гэтай страшнай гульні. Хочацца спадзявацца, больш ні пра ахвяраў, ні нават пра саму гульню мы больш не пачуем.

Трапіла ў спісы папулярных артыкулаў затрыманне і суд над валанцёрамі арганізацыі "Хрушы супраць", якія перад гэтым далі разгорнутае інтэрв'ю Orsha.eu, дзе адказалі на пытанні журналіста сайту і чытачоў рэсурсу. Акрамя таго, у сакавіку Аршанскі райвыканкам безапеляцыйна стаў на абарону сваёй супрацоўніцы Іны Хамутоўскай, якая "праславілася" ў лютым. У камюніке выканкама, між іншым, паведамлялася, што спадарыня Хамутоўская паводзіла сябе выключна культурна, хаця слова мясцовай улады яскрава абвяргала відэа, дзе паводзіны Хамутоўскай былі зусім не такімі бездакорнымі.

Свята Bonsticks каля Парка Герояў было заўчасна спынена. Зноў пад агонь крытыкі трапіла аршанская міліцыя, якая спыніла свята. Але затым высветлілася, што правядзенне свята не было ўзгоднена з уладамі і не была забяспечана бяспека на мерапрыемстве. Ужо праз некалькі тыдняў свята "бонсцікаў" адбылося па ўсіх патрабаваннях уладаў і яго ніхто не разганяў.

Нарэшце, важнай тэмай аказалася і камунальная гаспадарка. Відэарэпартаж журналістаў нашага сайту выявіў нядобрасумленную працу кааператыву ў доме па вуліцы Молакава.

Вынікі-2017. Студзень

Вынікі-2017. Люты

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі году. Сакавік-2017

Марш недармаедаў, "Сіні кіт", разгорнутае інтэрв'ю "Хрушаў супраць" і іншыя вострыя тэмы сакавіка 2017 года на Orsha.eu.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение