12:00

+11

7 м/с

983 гПа

15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

4 м/с

985 гПа

21:00

+9

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2017. Жнівень

17.01.2018 21:00

3214 праглядаў, 4 каментара

Змена старшыні выканкаму, гара трупаў, расейская вайсковая тэхніка — гарачыя тэмы жніўня на Orsha.eu.

У жніўні 2017 года ў Оршы ў другі раз за год змяніўся кіраўнік выканкама. Ім стаў Аляксандр Пазняк, Леанід Пянькоўскі не справіўся з абавязкамі. Мы зрабілі адмысловы матэрыял, у якім паразважалі, чым запомніцца Пянькоўскі аршанцам.

У самым канцы ліпеня, як мы паведамлялі ў яго выніках, у Балбасаве ледзь не адбылося забойства. Мужчына, які з рэўнасці страляў у сваю каханку, быў урэшце злоўлены міліцыяй на пачатку жніўня. Аднак на дзіва інфармацыя пра затрыманне стралка не ўвайшла ў топ-5 тэмаў за жнівень. Наогул, гэты месяц стаў, верагодна, самым "чорным" за 2017 год. Ён адзначыўся цэлай гарой трупаў і падзей падобнага кшталту.

Трагедыяй скончылася гульня двух дзяцей на Заходняй. Адзін папрасіў другога патрымаць зброю, і ў выніку адбыўся стрэл. Былі апублікаваныя і фотаздымкі з месца здарэння. Адбылося забойства на Кургане Бессмяротнасці, на Дняпры знайшлі цела жанчыны, Следчы камітэт выпусціў афіцыйны рэліз па поваду падзення школьніцы з высоткі, а таксама былі апублікаваныя падрабязнасці забойства цвікадзёрам у раёне Мясакамбіната гадавой даўніны. Тады цела выносілі ў дыване.

Адно са здарэнняў ледзь не прывяло да смерці. Сярод белага дня на Раніцы адбылася панажоўшчына. На шчасце, супрацоўнікі міліцыі вельмі хутка затрымалі злачынцу.

Праз Оршу пачала рухацца вайсковая тэхніка, у самым разгары была падрыхтоўка да вучэнняў "Захад-2017". Мы апублікавалі відэа руху расейскай вайсковай тэхнікі.

Акрамя таго,у жніўні ў нашым горадзе затрымалі мужчыну, які чапляўся да малалетніх дзяцей.

Вынікі-2017. Студзень

Вынікі-2017. Люты

Вынікі-2017. Сакавік

Вынікі-2017. Красавік

Вынікі-2017. Травень

Вынікі-2017. Чэрвень

Вынікі-2017. Ліпень

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2017. Жнівень

Змена старшыні выканкаму, гара трупаў, расейская вайсковая тэхніка — гарачыя тэмы жніўня на Orsha.eu.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение