1 USD
= 2.59 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 3.98 BYN
100 RUB
= 3.40 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
00:00

+7

4 м/с

987 гПа

03:00

+6

4 м/с

987 гПа

06:00

+5

3 м/с

987 гПа

09:00

+9

5 м/с

988 гПа

12:00

+13

6 м/с

988 гПа

Орша, Культура

Спіс Святловай

31.01.2018 21:05

3659 праглядаў, 25 каментароў

Якіх яшчэ артыстаў не змаглі пабачыць аршанцы за апошнія гады ў Оршы праз забароны ідэолагаў

Калі браць фармальны бок, то ў Оршы не магчыма забараніць нейкае мерапрыемства — падкрэсліваем менавіта сам тэрмін "забараніць". Але, калі амаль усе ўстановы культуры, публічныя актавыя залі ды канцэртныя пляцоўкі знаходзяцца ў руках адзела культуры і ідэалогіі, то "забараніць", адмяніць, перашкодзіць можна любому мерапрыемству. Прычым, не надта тлумачыўшы прычыны: занята памяшканне, занятыя работнікі, адказны ў адпачынку, прарвала трубу, прыязджалі пажарныя, няспраўная электрычнасць у будынку і г.д. Прычыны для такіх "забаронаў" знаходзяцца розныя. Цяпер у Оршы быў тройчы забаронены канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. Мерапрыемстваў, якія ў Оршы забараняліся ў апошнія некалькі гадоў можна назваць шмат. Найбольш вядомае з іх — адмова ў выступленні цырку-шапіто "Арлекін". Тады артыстаў і адміністрацыю цырка гэтая адмова моцна закранула, і інфармацыя пра іх бяду разляцелася па многіх СМІ краіны. Але большасць з тых, каму выступы "забараняліся" не падымалі шуміхі, у тым ліку спадзеючыся, што ім дазволяць правесці мерапрыемства. Але мерапрыемства ўрэшце не дазвалялі, а актуальнасць інфармацыі тады ўжо змяньшалася.

Так, тройчы ў Оршы не атрымлівалася выступіць дуэту дзяўчын, адна з якіх чытала вершы, другая акампанавала ёй на віяланчэлі. Першы раз ім не далі памяшканне аддзелу культуры, другі раз непрыемнасцямі прыгразілі прыватнай краме, якая гатова была правесці канцэрт, трэці раз канцэрт такім жа чынам быў сарваны ў прыватнай кавярні. Некалькі разоў у Оршы не давалі праводзіць "Свята фарбаў Холі", якое пазней, на дзіва, некалькі разоў усё ж прайшло ў горадзе, ды з вялікім поспехам.

Якія ж дзеячы культуры яшчэ патраплялі пад "забарону" ў Оршы? Супольна з арганізатарамі некаторых мерапрыемстваў мы склалі далёка не поўны спіс тых выступоўцаў, для якіх у Оршы не знайшлося памяшканняў:

Мікола Купава ў 2014 годзе не атрымаў магчымасці правесці ў Оршы сустрэчу, прысвечаную "Бітве пад Оршай";

— У 2014 і ў наступныя гады пастаянна не даставалася памяшкання для канцэртаў Змітра Вайцюшкевіча, хаця, пакуль яму адмаўлялі ў Оршы, ён без праблемаў і з аншлагамі выступаў у Дуброўне і вясковых клубах;

— У лютым 2016 года ў музеях горада не знайшлося месца для выступа ансамбля "Harmonic style project" з праграмай да дня нараджэння Рыгора Барадуліна "Песні матчыны з Вушаччыны", хаця раней з часткай гэтай праграмы калектыў паспяхова выступаў у музеі Караткевіча;

— Не было памяшканняў для сустрэчы з бардам Эдуардам Акуліным і пісьменнікам, чые творы ўваходзяць у школьныя падручнікі Леанідам Дранько-Майсюком;

— У тым жа 2016 годзе чарговы раз не атрымаў дазволу на свой канцэрт саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Сяржук Доўгушаў. Улічваючы, што яму не давалі памяшканні, ён папрасіў магчымасці правесці канцэрт на месцы знесенага клуба ў вёсцы Стаўры;

— Не знайшлося памяшкання для правядзення краязнаўчай канферэнцыі па "Магдэбурскім праве" ў Оршы. У выніку яна прайшла не ў памяшканнях аддзелу культуры, а ў платнай залі гатэлю "Орша". На наступную такую канферэнцыю залі аддзелу культуры арганізатары нават не сталі запрошваць;

— Цікавы выпадак адбыўся ў іншы раз з мастаком, ураджэнцам Оршы, Міколам Купавам. Ён з гасцямі хацеў падарыць музею Караткевіча свае ілюстрацыі да адной з кнігаў земляка, але адміністрацыя музею запатрабавала, каб ён набыў квіткі для сябе і ўсіх гасцей, і толькі пасля гэтага дарыў свой падарунак. Урачыстая частка перадачы экспанатаў была такім чынам сарваная;

— У 2017 годзе ў Оршы не далі памяшкання для прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова "Айчына". Прэзентацыя прайшла з поспехам у многіх іншых гарадах;

— У канцы мінулага года праблемы з памяшканнем ўзніклі ва ўраджэнкі Барані Ганны Севярынец і выдавецтва, якое хацела прэзентаваць яе кнігу ды іншыя свае выданні;

— Ужо ў гэтым годзе былі вольныя памяшканні, але "аказаліся занятымі работнікі", якія маглі б прадставіць іх для сустрэчы аршанцаў з прадстаўнікамі Віцебскага адзялення Саюзу пісьменнікаў: Уладзімірам Папковічам, Галінай Сіняковай, Аляксандрам Пісчыкам і Анастасіяй Лазебнай. Хаця зноў жа — ў Дуброўне пісьменнікі выступілі паспяхова;

У некаторых выпадках тыя ж выступоўцы змаглі сустрэцца з жыхарамі Барані, або выступіць у вясковых клубах без публічных абвестак. У большасці выпадкаў яны выступалі на грамадскіх офісах, аграсядзібах і г.д. Канешне ва ўсіх гэтых "забаронаў" кожны раз былі свае падставы. У некаторых выпадках, нават, даволі абгрунтаваныя (напрыклад, поздна звярнуліся арганізатары), але ў агульным спісе тэндэнцыя прасочваецца...

Падкрэслім, што гэта далёка не поўны спіс...

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спіс Святловай

Якіх яшчэ артыстаў не змаглі пабачыць аршанцы за апошнія гады ў Оршы праз забароны ідэолагаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение