00:00

+5

9 м/с

975 гПа

03:00

+5

10 м/с

970 гПа

06:00

+3

9 м/с

967 гПа

09:00

+0

11 м/с

966 гПа

12:00

+0

10 м/с

969 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Атака на міліцыянта

30.03.2018 15:09

4524 прагляду, 14 каментароў

Жыхар вёскі Хімінічы парэзаў супрацоўніка міліцыі Барані (+ фота).

Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14, ст.362 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў) у дачыненні да 48-гадовага жыхара Аршанскага раёну. Устаноўлена, што 29 сакавіка супрацоўнікі аддзялення міліцыі горада Барань оперупаўнаважаны групы крымінальнага вышуку сумесна з участковым інспектарам міліцыі прыбылі ў вёску Хімінічы Аршанскага раёну для праверкі інфармацыі аб дачыненні жыхара дадзенай вёскі да ўзгарання дачнага дома ў вёсцы Пагосцік.

Пры затрыманні мужчына аказаў актыўны супраціў, у барацьбе нанёс некалькі нажавых раненняў супрацоўніку крымінальнага вышуку, пасля чаго схаваўся ў бліжэйшым лесе. У Аршанскім раёне і прылеглых раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці быў уведзены спецыяльны план па яго затрыманню. Праз 4 гадзіны падазраванага затрымалі ў раёне чыгуначнага пераезду вёскі Дзятлава. Пры сабе ў яго меліся два нажы.

Супрацоўнік органаў унутраных спраў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе яму аказалі медыцынскую дапамогу. Паводле лекараў, яго жыццю нічога не пагражае. Па крымінальнай справе начальнікам УСК па Віцебскай вобласці Уладзімірам Шалухіным створана следчая група, кіраўніцтва якой даручана супрацоўніку следчага кіравання.

Следчымі сумесна з экспертамі УГКСЭ па Віцебскай вобласці агледжана месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія, біялагічныя і крыміналістычны экспертызы. У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні з затрыманым мужчынам.

Па нажах, канфіскаваных з месца затрымання падазраванага, будзе праведзена экспертыза халоднай зброі. Акрамя таго, генетычная і біялагічная экспертызы, правядзенне якіх даручана кіраванню Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці, ўсталююць верагодную прыналежнасць нападніку біялагічных слядоў з дзяржальні прылады злачынства. У ходзе медыка-крыміналістычнай экспертызы будзе праведзена комплекснае вывучэнне слядоў крыві і механізму іх утварэння, накіраванае на рэканструкцыю падзеі. Пасля праходжання лячэння з улікам яго працягласці і характару траўмаў судова-медыцынскім экспертам будзе вызначана цяжар цялесных пашкоджанняў, прычыненых нападнікам супрацоўніку міліцыі.

У дачыненні да асобы падазраванага будзе праведзена комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, якая вызначыць наяўнасць або адсутнасць у мужчыны псіхічнага расстройства ў момант здзяйснення ім злачынства. У выпадку наяўнасці будзе дадзена ацэнка яго ўплыву на паводзіны падазраванага ў момант нападу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Атака на міліцыянта

Жыхар вёскі Хімінічы парэзаў супрацоўніка міліцыі Барані (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение