1 USD
= 2.60 BYN
1 EUR
= 3.03 BYN
10 PLN
= 6.65 BYN
10 CNY
= 3.81 BYN
100 RUB
= 3.38 BYN
100 UAH
= 9.19 BYN
00:00

+16

7 м/с

992 гПа

03:00

+15

6 м/с

992 гПа

06:00

+13

6 м/с

991 гПа

09:00

+14

8 м/с

993 гПа

12:00

+18

9 м/с

992 гПа

Орша, Грамадства

Найміт з ПВК «Вагнера»

28.07.2018 13:16

1555 праглядаў, 11 каментароў

Аляксандр Ступніцкі з Оршы быў упэўнены, што ваюе супраць Украіны і ніхто пра гэта не даведаецца. Але трапіў у базу баевікоў.

База "Миротворець”, якую вядуць спецслужбы Украіны, апублікавала спіс беларусаў, якія належалі да прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера, якая кіруецца Дзмітрыем Уткіным, набліжаным да Крамля чалавекам. Мае дачыненне да арганізацыі і давераная асоба Пуціна Яўгеній Прыгожын. У гэтым падраздзяленні ваяваў і аршанец Аляксандр Ступніцкі, дата нараджэння 27 верасня 1989 года. Пра беларусаў, якія ваявалі ў гэтым фармаванні ўслед за іх з“яўленнем ва ўкраінскай базе распавёў беларускі незалежны тэлеканал «Белсат».

Аляксандр Ступніцкі на Данбасе быў выведнікам-сувязістам.

Па дадзеных інтэрнэт-газеты «Фонтанка» увесну 2014 ПВК нелегальна дзейнічала ў інтарэсах Расеі на тэрыторыі Украіны ў Крыме. Служба бяспекі Украіны 7 кастрычніка 2017 паведаміла вынікі свайго расследавання, згодна з якім першая інфармацыя аб баевіках Вагнера з'явілася 29 мая 2014. Яны ўдзельнічалі ў баях за Луганскі аэрапорт (72 найміты, 15 загінулых) і ў бітве за Дэбальцава (205 наймітаў, 21 загінулы). СБУ падазрае двух наймітаў у збіванні Іл-76 пад Луганскам 14 чэрвеня 2014. Акрамя таго, баевікі Вагнера ўдзельнічалі ў дыверсіях і правакацыях супраць сіл АТА на лініі размежавання. Кіраўнік СБУ заяўляе, што ўстаноўлены дадзеныя 277 чалавек, якія ваявалі на Данбасе пры гэтым агульная колькасць баевікоў ПВК, па ацэнцы СБУ, складае каля 5 тысяч чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Найміт з ПВК «Вагнера»

Аляксандр Ступніцкі з Оршы быў упэўнены, што ваюе супраць Украіны і ніхто пра гэта не даведаецца. Але трапіў у базу баевікоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение