18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+9

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+5

3 м/с

988 гПа

06:00

+5

3 м/с

988 гПа

Орша, Здарэнні

Шматтонны груз металічнага лому

02.08.2018 16:54

2660 праглядаў, 2 каментара

Каля мяжы з Расеяй затрымана "Сканія", якая перавозіла вялікі груз металалому без дакументаў. А ў Оршы скралі тэлефон.

На аўтадарозе Віцебск - Смаленск каля вёскі Заольша Лёзненскага раёну супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі грузавыя аўтамабілі "Сканія" і "ДАФ". Кіроўца першага, 31-гадовы жыхар Полацкага раёна, перавозіў 16 587 кг чорнага металічнага лому ў Расею. Другі, жыхар Полацка 46 гадоў, вёз туды ж 14 181 кг чорнага лома. Сума метала ў першым аўтамабілі склала 4 126 рублёў, у другім 3 527 рублёў. На абодвух кіроўцаў склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. Метал канфіскаваны.

А ў 45-гадовай аршанкі скралі мабільны тэлефон "Самсунг". Здарылася гэта ў прамежак паміж 20 гадзінамі 30-га ліпеня і 6 гадзінамі 31-га ліпеня, калі тая пабывала ў гасцях у знаёмых. Матэрыяльная шкода склала 212 рублёў. Папярэдне ўстаноўлена, што крадзеж справа рук двух непрацуючых 1984 і 1963 гг. нараджэння. Супраць іх пачата крымінальная справа.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шматтонны груз металічнага лому

Каля мяжы з Расеяй затрымана "Сканія", якая перавозіла вялікі груз металалому без дакументаў. А ў Оршы скралі тэлефон.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение