09:00

+5

5 м/с

988 гПа

12:00

+6

8 м/с

989 гПа

15:00

+9

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+6

4 м/с

993 гПа

Рэгіён, Спорт

Пра 40-годдзе поспеху

22.08.2018 19:31

3737 праглядаў, 3 каментара

Сёлета спаўняецца 40 гадоў бронзавым медалям "Тэмпа" ў чэмпіянаце БССР.

"Тэмп" з Барані ў свой час быў адным з наймацнейшых клубаў Беларусі. Пасля свайго з'яўлення ў чэмпіянаце БССР у 1968 годзе каманда метадычна будавалася, спрабавала тактычныя схемы, а геній трэнера Гурчанкова дазваляў дабівацца патрэбных рэзультатаў. Нарэшце, у 1978 годзе калектыў з Барані выйграў бронзавыя медалі чэмпіянату. На папярэднім этапе першынства "Тэмп" выйграў 9 матчаў, 8 звёў унічыю і 3 прайграў. На 1 бал быў апярэджаны віцебскі "Тэхнолаг", і нашы землякі прабіліся ў фінальны этап турніру.

А ў вырашальным этапе былі 8 каманд. Аршанскі "Старт" прабіцца туды не здолеў, а вось "Тэмп" разгарнуўся напоўніцу. 5 перамог, 7 нічыіх, 2 паразы ў 14 матчах фінальнай "кулі" і "Тэмп" становіцца бронзавым прызёрам чэмпіянату БССР!

У газетным матэрыяле, які на сваіх старонках прыводзіць блог аршанскіх фанатаў orshafans2.livejournal.com, пералічваюцца прозвішчы гульцоў "Тэмпа" таго сезону: Барэйша, Шынкевіч, Занько, Дробышаў, Цветнікаў, Ганчароў, С.Ліпін, Верасовіч, Жаўно, Данілкоў, В.Ліпін, Ускоў, Каданаў, Філіпаў, Курыла, Марчанка, Круцько, Скараходаў. У чэмпіянаце лепшым бамбардзірам славутай каманды з Барані стаў Леанід Барэйша, які праз шмат гадоў, ужо ў 90-я трэніраваў аршанскі "Легмаш", ён забіў 13 галоў. Шынкевіч і Занько вызначыліся па 9 разоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра 40-годдзе поспеху

Сёлета спаўняецца 40 гадоў бронзавым медалям "Тэмпа" ў чэмпіянаце БССР.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение