18:00

-8

4 м/с

1013 гПа

21:00

-8

4 м/с

1012 гПа

00:00

-8

4 м/с

1013 гПа

03:00

-8

4 м/с

1012 гПа

06:00

-9

3 м/с

1012 гПа

Орша, Здарэнні

Крымінальны канал Оршы

10.09.2018 19:02

3129 праглядаў, 2 каментара

Аршанцы разам з жыхаром РФ арганізавалі заканспіраваны канал перапраўкі в'етнамскіх нелегалаў на Захад.

Двое беларусаў і расеец затрыманыя ў Віцебскай вобласці за арганізацыю канала незаконнай міграцыі грамадзян В’етнама ў Літву, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. „Супрацоўнікі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі пры сілавой падтрымцы АМАПа УУС Віцебскага аблвыканкама спынілі міжнародны канал незаконнай міграцыі грамадзян В’етнама ў Літву”, — гаворыцца ў паведамленні. Згодна са звесткамі аператыўных супрацоўнікаў, двое жыхароў Оршы і расеец арганізавалі нелегальны ўезд з Расеі і знаходжанне ў Беларусі грамадзян В’етнама з мэтай іх далейшай перапраўкі на літоўскую тэрыторыю па-за беларускімі памежнымі пунктамі пропуску, піша БелаПАН. У ноч на 9 верасня праваахоўнікі затрымалі арганізатараў і чатырох незаконных мігрантаў на 127-м км аўтадарогі Менск — Ашмяны — мяжа Літвы.

Ашмянскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Вырашаецца пытанне аб арышце арганізатараў нелегальнага бізнесу. У дачыненні да в'етнамцаў пачаты адміністрацыйны працэс у парадку арт. 23.55 КоАП (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).

Зараз праводзяцца дадатковыя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, бо следства падазрае, што ў крымінальны канал былі залучаныя і іншыя людзі, якія пражывалі ў Аршанскім раёне. Паводле пакуль непацверджанай інфармацыі, месца часовага перабывання жыхароў краіны паўднёва-ўсходняй Азіі магло знаходзіцца ў самой Оршы. З усім гэтым і належыць разабрацца Следчаму камітэту.

В'етнамскія нелегалы ўжо не ўпершыню "вандруюць" па нашым рэгіёне. Два гады таму, да прыкладу, дзесяць в'етнамцаў былі затрыманы ў суседнім Лёзненскім раёне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Што рабіць з ільнокамбінатам?

Обсуждение новости: Крымінальны канал Оршы

Аршанцы разам з жыхаром РФ арганізавалі заканспіраваны канал перапраўкі в'етнамскіх нелегалаў на Захад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение