09:00

+3

5 м/с

988 гПа

12:00

+5

7 м/с

990 гПа

15:00

+8

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

992 гПа

21:00

+6

4 м/с

994 гПа

Орша, Грамадства

Парушыўшы запавет

08.01.2019 16:15

4915 праглядаў, 27 каментароў

У Оршы чыноўнікі парушылі запавет продкаў і ўскрылі капсулу з пасланнем нашчадкам пазней. Пра што там напісана?

Яшчэ 1-га студзеня 2019 года мясцовыя ўлады мусілі ўскрыць капсулу з запаветам нашчадкам ад 1969 года. Аднак гэтага зроблена не было. Толькі 8-га студзеня, і тое без аб'яўлення шырокай грамадскасці, чыноўнікі наважыліся ўскрыць капсулу. Тэкст у прысутнасці 300 жыхароў, "загнаных" на мітынг, зачытаў цяперашні старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка.

Вось фрагмент тэксту: Сёння, у першы дзень года 1969-га, мы, прадстаўнікі 100-тысячнага насельніцтва нашага старажытнага і вечна юнага горада, сабраліся на яго Цэнтральнай плоўчы, каб адсвяткаваць залаты 50-гадовы юбілей Савецкай Беларусі і яе слаўнай Камуністычнай партыі. Мы прайшлі шлях ад цвікавай майстэрні да завода па выпуску станкоў з мікроннай дакладнасцю, якія вядомы сёння на ўсіх кантынентах свету. Гэта шлях ад глухога павятовага гарадка да буйнога прамысловага цэнтра і чыгуначнага вузла рэспублікі. Да Вялікага Кастрычніка ў горадзе мелася толькі некалькі саматужных майстэрань, на якіх працавала каля 500 чалавек. Цяпер у нас больш за тры дзесяткі сучасных прамысловых прадпрыемстваў з 25-тысячным атрадам рабочага класа. Мы спадзяемся, што для вас, людей XXІ стагоддзя, словы “ворагі”, “вайна” і ім падобныя стануць не больш чым архаізмамі. Мы скрозь дымку часу пільна ўглядаемся ў вашы твары. Нам бачыцца ў іх глыбокая ідэйная перакананасць, крыштальная сумленнасць, высокая грамадзянскасць, незгінальная мужнасць, святая прага да подвігаў. Мы выразна бачым у вас жывыя рысы людзей камунізма.

Гістарычны ліст і капсулу перадалі ў Музэй гісторыі і культуры Оршы, які, дарэчы, ужо больш за 11 гадоў (!!!) не мае пастаяннай экспазіцыі. А замест старой капсулы ў сьцяну заклалі новую, з чарговым пасланнем да нашчадкаў, якое трэба будзе дастаць у 2069 годзе. Новае пасланьне напісанае па-расейску, хаця продкі ў 1969-м пісалі запавет на роднай мове.

Да сённяшняга часу дажыў Валянцін Цімафеевіч Пімчанкаў, ён быў сведкам закладкі капсулы ў 1969-м. Ён 8 студзеня быў запрошаны на мітынг.

Фота "Камсамольскай праўды".

Тэкст ліста быў агучаны толькі прысутным на мітынгу, паведамляе радыё "Свабода". У ім гаворыцца пра надзеі на лепшае і перамогу над жыццёвымі цяжкасцямі. Як сказалі ў райвыканкаме, гэты тэкст нідзе друкавацца ня будзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Парушыўшы запавет

У Оршы чыноўнікі парушылі запавет продкаў і ўскрылі капсулу з пасланнем нашчадкам пазней. Пра што там напісана?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение