21:00

+8

5 м/с

976 гПа

00:00

+7

3 м/с

975 гПа

03:00

+6

4 м/с

975 гПа

06:00

+4

4 м/с

975 гПа

09:00

+6

7 м/с

976 гПа

Беларусь, Грамадства

КДБ правярае Ступніцкага

11.03.2019 09:05

5495 праглядаў, 28 каментароў

Наймітам з Оршы, які ваюе за расейскія інтарэсы і грошы за мяжой, зацікавіўся беларускі КДБ.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі праводзіць праверку распаўсюджанай Службай бяспекі Украіны інфармацыі аб удзеле беларускіх грамадзян у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежных дзяржаў. Пра гэта паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш. Праверка праводзіцца ў адпаведнасці з законам „Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці”. Звесткі аб ходзе праверкі не могуць быць апублікаваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах. „Мы праводзім неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Пакуль гэта ўся інфармацыя”, — сказаў Яраш.

Раней Служба бяспекі Украіны апрылюдніла дадзеныя аб беларусах, якія ваююць у складзе так званай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, якую звязваюць з блізкім Пуціну бізнесоўцам Яўгенам Прыгожыным (яго называюць „кухар Пуціна”). ПВК атрымала сваю назву ад пазыўнога, які выбраў яе кіраўнік падпалкоўнік запасу Дзмітрый Уткін. Паводле звестак украінскіх спецслужбаў, найміты прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Сірыі, Судане і іншых краінах. У ліпені мінулага года Кіеў паведаміў, што ў складзе ПВК Вагнера ў Сірыі ваююць 11 беларусаў. Шэсць з іх прымалі ўдзел у наступленні ў правінцыі Дэйр-Эз-Зор, падчас якога ПВК панесла вялікія страты: Руслан Бабінін, Канстанцін Гірс, Эдвард Давыдаў, Сяргей Сазанаў, Аляксандр Ступніцкі і Вадзім Юшкевіч. Потым высветліліся імёны іншых: Вадзім Аляксандравіч Васілеўскі, Вадзім Кліменцьевіч Васілеўскі, Андрэй Бакуновіч, Сяргей Кузняцоў і Уладзімір Курыненка.

Вядома, што пасля ўдзелу ў кампаніях ва Украіне і Сірыі Ступніцкі прыязджаў і некаторы час жыў у Оршы з жонкай і малым дзіцём.

У тэму:

Найміт з ПВК «Вагнера»

Не ў турме, але баяцца (+ відэа)

Баевік зрабіў новы пашпарт (+ фота)

Ступніцкі ўжо ў Судане

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: КДБ правярае Ступніцкага

Наймітам з Оршы, які ваюе за расейскія інтарэсы і грошы за мяжой, зацікавіўся беларускі КДБ.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение