1 USD
= 2.43 BYN
1 EUR
= 2.75 BYN
10 PLN
= 6.17 BYN
10 CNY
= 3.48 BYN
100 RUB
= 3.43 BYN
100 UAH
= 9.03 BYN
09:00

+13

5 м/с

997 гПа

12:00

+16

7 м/с

996 гПа

15:00

+19

8 м/с

995 гПа

18:00

+20

7 м/с

994 гПа

21:00

+18

7 м/с

993 гПа

Выставки и экспозиции

Выстава Станіслаў Манюшка «Падарожжа ў ХІХ стагоддзе»

Начало: 15.08.2019 10:00

Завершение: 25.08.2019 18:00

гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі

Выстава прысвечаная да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.

З 15 жніўня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі пачала работу выстава «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе», прысвечаная да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.

Станіслаў Манюшка – знакаміты кампазітар, аўтар першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» («Сялянка», 1852), аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі. Нарадзіўся 5 мая 1819 г. у фальварку Убель на Міншчыне. Вучыўся музыцы ў знакамітага мінскага педагога Дамініка Стэфановіча, пазней працягнуў навучанне ў Карла Фрыдрыха Рунгенхагена ў Берліне. Пасяліўся ў Вільні, дзе служыў арганістам касцёла Святых Янаў. Пазней Станіслаў Манюшка створыць «Вастрабрамскія літаніі» і зборнік літургічных спеваў «Песні нашага касцёла».

Нягледзячы на ​​тое, што Станіслаў Манюшка пакінуў Мінск юнаком, родны горад вабіў кампазітара. Тут праходзілі яго першыя тэатральна-музычныя пастаноўкі: «Канторскія служачыя», «Латарэя», «Рэкруцкі набор». У салонах мінскай інтэлігенцыі XIX ст. гучала яго музыка, натхнёная беларускім фальклорам.

Пазней кампазітар пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы пятнаццаць опер, у тым ліку знакамітую «Гальку» (1848, 1858), «Слова гонару» («Verbum Nobile», 1861), «Страшны двор» (1865). У творчай спадчыне Манюшкі, акрамя опер, аперэт, рамансаў, кантат – больш за трыста песень на словы А. Міцкевіча, Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Адынца, Т. Зана і іншых, аб'яднаных у дванаццаць «Хатніх спеўнікаў».

На выстаўцы прадстаўлены копіі малюнкаў бацькі кампазітара Чэслава Манюшкі, партрэты родных Станіслава Манюшкі, замалёўкі мясцовых пейзажаў, нотныя зборнікі, афішы і фатаграфіі пастановак твораў кампазітара на сцэнах сучасных тэатраў. Творы сучасных беларускіх мастакоў, створаныя адмыслова да юбілею кампазітара, дапоўняць выстаўку.

Выстава праходзіць па адрасе: вул. Уладзіміра Леніна, 6А, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі).

Час працы: с 10.00 до 18.00, штодня, акрамя панядзелка.

Кантактныя тэлефоны: 8-0216-56-37-50; 51-20-52.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение