1 USD
= 2.60 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 4.00 BYN
100 RUB
= 3.38 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
15:00

+14

7 м/с

988 гПа

18:00

+14

7 м/с

988 гПа

21:00

+10

4 м/с

988 гПа

00:00

+8

3 м/с

988 гПа

03:00

+6

4 м/с

989 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

05.06.2017 13:46

4660 просмотров, 0 комментариев

1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8.

1620-1625 гг. Аршанскім земскім суддзёй быў князь Іван Багданавіч Лукомскі.

Герб Лукомскіх “Рох”.

1620 г. Аршанскім маршалкам быў князь Самуіл Андрэевіч Сангушка-Ковельскі.

Герб Сангушак-Ковельскіх “Пагоня”.

1620 г., 12 ліпеня Складзены інвентар замка Аршанскага, які змяшчаў звесткі аб гаспадарцы Оршы таго часу.

Аршанскі замак. Сучасны малюнак.

1620 г., 15 жніўня (?) Выдадзена грамата патрыярха Ерусалімскага Феафана ІІІ на заснаванне праваслаўнага мужчынскага манастыра ў Оршы.

Патрыярх Феафан ІІІ. Гравюра XVII ст.

1620 г. Оршу наведаў архіепіскап Полацкі Мялецій (Максім Герасімавіч) Сматрыцкі (1577-1633) з мэтай падтрымкі і абароны праваслаўных.

Мялецій Сматрыцкі. Гравюра XVII ст.

1620 г. Аршанскім войтам быў Аляксандр Сапега.

1620 г., 13 снежня Орша атрымала прывілей на магдэбургскае права. Горад займеў герб з выявай крыжа і паўмесяца пад ім. З увядзеннем магдэбургскага права частка Надняпроўскага пасада была таксама абнесена рвом і валам, ператворана ў “земляны горад”. Тут і праходзіла гарадская рыса. Новы ўмацаваны ўчастак горада меў тры брамы: Дняпроўскую, Віцебскую і Магілёўскую. Цэнтр горада ўжо змясціўся на гандлёвую плошчу, дзе знаходзіўся гарадскі магістрат.

Герб Оршы 1620 г.

Карта “Орша XVII ст.” (рэканструкцыя В.М. Ляўко): 1 – гарадзішча; 1, 2 – замак; 3 – пасад Зааршынны; 4 – пасад Надняпроўскі (“земляны горад”); 5 – слабада Ільінская; 6 – слабада Куцеінская

1621 г., 23 сакавіка Складзены „Вілкер места яго каралеўскае міласці Оршы», аршанскі статут, які рэгуляваў жыццё горада і адносіны паміж гараджанамі.

1621 г. Жыгімонт ІІІ Ваза падараваў аршанскім езуітам участак лесу працягласцю 7 вёрст па Дняпры для будаўніцтва касцёла.

1621 г. Жыгімонт ІІІ Ваза прадставіў езуітам манаполію на адукацыю маладых шляхціцаў у горадзе і Аршанскім павеце.

Фрагмент экспазіцыі, прысвечанай калегіуму, у Аршанскай мастацкай галерэі В. А. Грамыкі. Фота аўтара.

1623 г., 3 сакавіка Зацверджаны „Вилкер места его королевское милости Орши». Орша дабілася такіх шырокіх правоў гарадскога самакіравання, якіх не было нават у сталіцы ВКЛ Вільні. Сфармілавалася т.з. Аршанскае права.

1623 г. Пачалося будаўніцтва Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра (пяцікупальнага храма і манастырскіх келляў) у Куцейне, заснаванага мсціслаўскім падкаморыем Багданам Стэткевічам-Заверскім (прозвішча яго яшчэ пішацца як Статкевіч, Сцяцкевіч) і ягонай жонкай Аленай Стэткевіч, уроджанай княжной Саламярэцкай. Да манастыра былі прыпісаны вёскі Паддубцы, Свісцёлкі, Нарэйкава і іншыя. У пачатку свайго існавання манастыр называўся лаўрай і, па словах патрыярха Маскоўскага Нікана, з’яўляўся галавой праваслаўнага жыцця на Беларусі.

Багдан Стэткевіч-Заверскі. Партэт знаходзіўся ў Свята-Богаяўленскім саборы.

Б. Стэткевіч і А. Саламярэцкая. XVII ст.

1623 г. У езуіцкім калегіуме адкрыты клас паэтыкі.

1623 г. Праваслаўная шляхта ўсходніх абласцей ВКЛ звярнулася да Варшаўскага сейма са скаргай на ўціск і пераследванне праваслаўнага насельніцтва (у т.л. г. Оршы) з боку каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. У Оршы праваслаўнымі засталіся толькі дзве царквы – Ільінская і Ўваскрасенская.

1623 г. Аршанскі езуіцкі калегіум за 6500 злотых набыў маёнтак Пагост і фальварак Почап.

1625-1634 гг. Аршанскім падстаростам быў князь Я. Друцкі-Любецкі.

1627 г., 16 студзеня Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў грамату, якая сведчыць, што аршанцы ўдасканалілі свой статут і самастойнасць у арганізацыі гарадскога жыцця пашырылі і на рэлігійныя адносіны.

Партрэт Жыгімонта ІІІ Вазы. Карціна фламандскага мастака. Пасля 1624 г.

1627 г., 18 сакавіка Жыгімонт ІІІ Ваза падпісаў грамату да жыхароў Оршы з нагоды іх адмовы падпарадкавацца ўніяцкаму арцыбіскупу Антонію Сяляве і заснаванні імі праваслаўнага Куцеінскага манастыра. У сувязі з гэтым ён прызначыў штраф у 10000 літоўскіх грошаў.

1627 г. У Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры знаходзіўся Афанасій Філіповіч.

Афанасій Філіповіч.

1629-1631 гг. Аршанскім харунжым быў Ян Вільгельмавіч Стэткевіч-Заверскі.

Герб Стэткевічаў “Касцеша”.

1629 г., 19 сакавіка Нарадзіўся Аляксей Міхайлавіч (г. Масква, Расія), рускі цар (з 1645), з дынастыі Раманавых. Вёў вайну з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 25.08.1654 г. выдаў жыхарам Оршы ахоўную грамату. У 1656 г. наведаў Куцеінскі манастыр. Вывез у Расію шмат выдатных майстроў – гравёраў, разьбяроў, кафляроў. Памёр 29.1.1676 г.

Аляксей Міхайлавіч (Раманаў).XVII ст.

1629 г., 17 жніўня Нарадзіўся Ян ІІІ Сабескі (замак Алеска, Рускае ваяв., цяпер Львоўская вобл., Украіна), кароль польскі і вялікі князь ВКЛ (1674-96). У 1690 г. па яго загаду ў Оршы пабудаваны мураваны касцёл Св. Міхаіла і двухпавярховы будынак езуіцкага калегіума. Памёр 17.6.1696 г.

Ян ІІІ Сабескі. Карціна М. Бачыарэлі.

1629 г., 26 верасня Падпісана перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай, якім закончалася вайна 1600-1629 гг.

1629 г., 29 верасня Падкаморная Браслаўская Ганна Багданаўна Стэткевіч-Заверская і яе сын Іван-Багдан Вільгельмавіч Стэткевіч-Заверскі перадалі Куцеінскаму манастыру слабаду Белькаўшчына паміж Дняпром і Куцеінкай.

Знешні выгляд печы ў Куцеінскім манастры (рэканструкцыя В.М.Ляўко).

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение