1 USD
= 2.60 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 4.00 BYN
100 RUB
= 3.38 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
15:00

+15

7 м/с

988 гПа

18:00

+14

7 м/с

988 гПа

21:00

+10

3 м/с

988 гПа

00:00

+7

3 м/с

988 гПа

03:00

+6

4 м/с

989 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

17.06.2017 07:10

3838 просмотров, 0 комментариев

1635 г. - 1640 г. Працяг

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10.

1635 г. Згарэў драўляны сабор Свята-Успенскага жаночага манастыра ў Куцейне.

1636 г. На фундуш гомельскага старосты князя Андрэя Млоцкага ў Оршы заснаваны кляштар і касцёл бернардзінцаў. Бернардзінцы – члены каталіцкага манаскага ордэна, які ў ХІІ ст. вылучыўся з ордэна францысканцаў. Сваю назву атрымаў ад імя рэфарматара Бярнарда Сіёнскага. Да нашага часу захаваўся жылы будынак кляштара – адзін з карпусоў бальніцы імя Сямашкі.

Яўленне Багародзіцы Святому Бярнарду. XIV ст.

Герб Млоцкіх “Праўдзіц”.

Жылы будынак былога кляштара бернардзінцаў. Фота С. Сляпцова.

1636 г. У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Иоанн Златоуст. На Отче наш выклад”. Друкарскую дзейнасць узначаліў ігумен манастыра Іаіль Труцэвіч.

Друкарня. Гравюра XVII ст.

1637 г., 17 студзеня У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Сильвестр Косов. Дидаскалия”.

Тытульны аркуш «Дыдаскаліі».

Герб Сільвестра Косава, епіскапа Мсціслаўскага, Аршанскага і Магілёўскага. З куцеінскага выдання 1637 г.

1637 г., 22 ліпеня У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “История о Варлааме и Иоасафе”.

Варлаам і Іаасаф. Гравюра з куцеінскага выдання “История о Варлааме и Иоасафе”. 1637 г.

1637 г. На адным з гістарычных дакументаў упершыню сустракаецца выява аршанскага герба 1620 года на гарадской пячатцы.

Адбітак пячаткі з гербам Оршы.

1637 г., лістапад У Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры знаходзіўся Афанасій Філіповіч. Потым у сваім публіцыстычным творы “Гісторыя падарожжа ў Маскву” ён расказаў аб цяжкім становішчы праваслаўных у Беларусі. Між іншым ён пісаў, што аршанцы “умершых (праваслаўных) в полях в огородах <...> потаемна в ночі пограбают”.

Святы прападобны пакутнік Афанасій, ігумен брэсцкі. Сучасны абраз.

Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. Малюнак Дз. Струкава. 1860-я гг.

Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. Фота А. М. Шынкевіча. 2010 г.

1638-1642 гг. Аршанскім земскім суддзёй быў Мікалай Баратынскі.

Герб Баратынскіх “Корчак”.

1639 г. Аршанскім харунжым быў князь Юрый Друцкі-Горскі.

1639 г. Закончаны работы па распісванню драўлянай царквы Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра.

“Мелхіседэк, цар Салімскі, які сустракае Аўраама з войскам яго”. Рэпрадукцыя аднаго з 38 шматфігурных роспісаў на сценах саборнага Свята-Богаяўленскага храма Куцеінскага мужчынскага манастыра.

1639 г., 12 верасня У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Брашно духовное”.

Гравюра “Зняцце з крыжа”. З куцеінскага выдання “Брашно духовное”. 1639 г.

1639 г., 22 красавіка Спірыдон Собаль быў выпраўлены з Вязьмы ў Літву (на Беларусь) з забаронай надалей прыязджаць у Маскву (апошняя дакладна вядомая дата жыцця друкара).

Спірыдон Собаль. Фрагмент роспісу ў Гарадской дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча. Мастак Міхаіл Гаўрыленка. 2008 г.

1630-1640-я гг. Пабудавана мураваная Свята-Духаўская (Свята-Троіцкая) царква Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра.

Свята-Духаўская царква. XVII ст.

Свята-Троіцкая царква. ХІХ ст.

Свята-Троіцкая царква сёння. Фота С. Сляпцова.

Медальён, знойдзены на тэрыторыі манастыра А.М. Шынкевічам. XVII ст. Падараваны ім МКГКА.

1640 г. 31 ліпеня Нарадзіўся Міхал Вішнявецкі (Вішнявец, Украіна), кароль Рэчы Паспалітай (з 19.6.1669 г.). 1 кастрычніка 1669 г. надаў Аршанскаму праваслаўнаму брацтву пацвярджальны прывілей аб замацаванні за ім манастыра са школамі і аб прадастаўленні яму права заснавання семінарыі і багадзельні. Памёр 10.11.1673 г.

Міхал Вішнявецкі. XVII ст.

1640-1644 гг. Аршанскім харунжым быў Самуэль Галаўчынскі.

Герб “Лебядзь”. Належыў княскаму роду Галаўчынскіх.

1640г. У Куцеінскім манастыры пахавана Алена Саламярэцкая-Стэткевіч, жонка заснавальніка манастыра Багдана Стэткевіча-Заверскага.

План Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра: 1 – Свята-Богаяўленскі сабор (захаваліся падмуркі), 2 – Свята-Духаўская царква, 3 – брама са званіцай (захаваліся падмуркі, з 2016 г. аднаўляецца), 4 – манастырская пабудова.

1640 г. Аршанская гарадская рада прыняла рашэнне аб забароне аршанскім рамесніцкім цэхам прымаць удзел у святкаванні каталіцкага Раства і ўпрыгожваць вуліцы ў гэты дзень.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1635 г. - 1640 г. Працяг

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение