12:00

-2

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-3

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Регион, Общество

Мяне не чакай, едзь дамоў!

22.06.2017 16:57

3038 просмотров, 33 комментария

Гісторыя ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Падчас працы над кнігаю “Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008” даследчык Андрэй Аляхновіч сабраў унікальны матэрыял, у тым ліку - успамін Ірыны Ашкер пра тое, як яе маці бачыла выхад на расстрэл бацькі з брамы турмы ў Оршы. Гэта сапраўды рэдкае сведчанне, бо звычайна расстрэлы праходзілі таемна.

Распавядае Ірына Ашкер:

-Гэта было на досвітку, гадзін можа ў чатыры… яны пачыналі забіраць з канца вуліцы – у іх быў спіс, па якім яны бралі. У нас адразу забралі бацьку і дзеда. Наступнай раніцай маці паехала ў Оршу папярэдзіць брата Рыгора. А пасля ўвечары каля нас спынілася машына, выйшлі, прывіталіся сказалі: “Пройдзем! Мы вас арыштоўваем”. Так арыштавалі Сафію – бабцю і цётку Надзю. Бабы ў плач… Баба ўзяла сабе ікону – у рушнік укруціла. Яны яе спынілі: «Она вам не нужна, оставьте её дома». І праз некалькі дзён мама зноў паехала ў Воршу – даведацца, што з імі ўсімі. Сала ўзяла, хлеба, жанчынам вопратку. Адзенне для жанчын у турме забралі, а для мужчын – нічога не ўзялі. Мама ездзіла ў Оршу з малодшай сястрой… Яны былі ва ўнутраным двары Аршанскай турмы і убачылі, як сталі выводзіць людзей – адчынілі браму, салдат паставілі з двух бакоў і сталі выводзіць людзей… як з хлева, рукі назад… у шэрым, рабым, хто у якім – ішлі мужчыны, сагнуўшы галовы. І яны бачылі гэта ўсё – маці і цётка. Бацька маці толькі рукой махнуў: “Мяне не чакай, едзь дамоў!”

Маці страціла прытомнасць і не памятае, хто яе прывёз дадому. А цётка кажа: “Я пачала плакаць. А іх ўсіх сталі садзіць у машыны. Адна машына падыходзіць, другая… І ўсе людзі стаялі і глядзелі. Моўчкі. Ніхто ніводнага слова не сказаў. А за спінамі ў іх стаяла ахова з вінтоўкамі”. Сястра прывезла маці дамоў…

Гэта ўспаміны Ірыны Ашкер, 1934 г.н., дачкі Міхаіла Ашкера, 1906 г.н., - арыштаванага ў 1937 г. і расстралянага 10.11.1937 у Оршы. Разам з ім у гэтую ж ноч расстралялі яго бацьку, маці, брата і сястру. Яшчэ аднаго брата расстралялі ў 1938 годе ў Маскве, (гл. Картатэка Сталіна) Звесткі з кнігі “Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008”.

Людзям, расстраляным за свае погляды, прысвечаная кніга “Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008”. Даведнік утрымлівае звесткі пра рэпрасаваных і расстраляных Крупскага і Халапеніцкага рэгіёну, а таксама тэксты Сяргея Дубаўца, напісаныя да 20-годдзя адкрыцця праўды пра Курапаты.

Вы таксама можаце падзяліцца сваёй гісторыяй пра тое як сталінскія рэпрэсіі паўплывалі на лёс вашых родных. Для гэтага адпраўце свае кантакты і кароткае апісанне таго што вы хацелі б расказаць на адрас нашага сайту: [email protected]. Валанцёры звяжуцца з вамі і дамовяцца на запіс гісторыі ў зручны для вас час.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Мяне не чакай, едзь дамоў!

Гісторыя ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение