1 USD
= 2.60 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 4.00 BYN
100 RUB
= 3.38 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
15:00

+15

7 м/с

988 гПа

18:00

+14

7 м/с

988 гПа

21:00

+10

3 м/с

988 гПа

00:00

+7

3 м/с

988 гПа

03:00

+6

4 м/с

989 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

14.10.2017 07:32

3971 просмотр, 0 комментариев

1812 - 1820

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г

1813 г., люты Рускім капітанам–інжынерам Карлам Гозіўшам складзены план Оршы. На ім пазначаны ваенная дарога, пракладзеная французамі ў Задняпроўі (яна адпавядая ў асноўным цяперашняй вуліцы Чырвонаармейскай), і ўзведзенае імі прадмоставае ўмацаванне на левым беразе Дняпра.

План Оршы. 1813 г.

1813-1814 гг. Настаўнікам вышэйшага аддзялення і інспектарам Аршанскага павятовага духоўнага вучылішча працаваў будучы выдатны беларускі вучоны-мовазнавец Іван Іванавіч Насовіч. У “Воспоминаниях моей жизни” ён адзначыў:”…этим годом первоначальной моей службы я очень доволен. Из оршанских учеников курса этого учебного года все почти окончили курс семинарского учения и сделались полезны церкви и отечеству…».

1814 г., 9 сакавіка Нарадзіўся Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (в. Морынцы Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна), украінскі пісьменнік, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат, заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы. Магчыма, пабываў Оршы падчас праезду з Пецярбурга на Украіну у 1843 г., потым з Кіева ў Пецярбург у 1847 г. Памёр 10 сакавіка 1861 г. Імем Тараса Шаўчэнкі названа вуліца ў Оршы.

Т.Р. Шаўчэнка

1814 г., сакавік Оршу наведаў рускі пісьменнік і мемуарыст Фёдар Мікалаевіч Глінка (1786-1880), які пакінуў у сваім дзённіку наступныя радкі: “Проедешь Оршу, Дубровну, Борисов, Минск и ничего не заметишь, кроме бедности в народе и повсеместного разрушения – неминуемого последствия войны”.

Ф.М. Глінка. Гравюра К. Афанасьева. 1812 г.

1814 г., 15 кастрычніка Нарадзіўся Міхаіл Юр’евіч Лермантаў (г. Масква, Расія), рускі пісьменнік. Аўтар паэмы “Баярын Орша”, якая не мае ніякага дачынення да гісторыі Оршы. Забіты на дуэлі 27 ліпеня 1841 г. Імем Міхаіла Лермантава названа вуліца ў Оршы.

М.Ю. Лермантаў. Мастак П.Е. Забалоцкі. 1837 г.

1817 г., 23 ліпеня У Оршы (па іншых звестках, у Нарве) нарадзіўся Пётр Васільевіч Шумахер, рускі паэт-сатырык і акцёр. Вучыўся ў Оршы. Жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, Сібіры і Маскве. Памёр 11 мая 1891 г.

П.В. Шумахер

1818 г., 21 студзеня Нарадзіўся Адам Ганоры Карлавіч Кіркор (в. Слівіна Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія), беларускі і польскі гісторык, археолаг, этнограф, публіцыст, выдавец, грамадскі дзеяч. Аўтар шматлікіх навуковых прац, у т.л. “Беларускае Палессе” (“Живописная Россия”, т. 3, ч.1-2, 1882), у якой змешчана шмат звестак пра Оршу і Аршаншчыну. Памёр 21 лістапада 1886 г.

А. Кіркор

1818 г., 17 (29) красавіка Нарадзіўся Аляксандр ІІ (г. Санкт-Пецярбург, Расія), расійскі імператар (19.2.1855-1.3.1881), старэйшы сын Мікалая І. У час яго царавання адменена прыгоннае права (1861), праведзены шэраг буржуазных рэформ, якія садзейнічалі развіццю капіталізму. На Беларусі праводзілася палітыка русіфікацыі. У дарэвалюцыйнай літаратуры зваўся Вызваліцелем. Забіты нарадавольцамі 1 сакавіка 1881 г.

Партрэт Аляксандра ІІ. Мастак М.А. Лаўроў. 1868 г.

1818 г., 5 мая Нарадзіўся Карл Маркс (г. Трыр, Германія), мысліцель, грамадскі дзеяч, рэвалюцыянер, заснавальнік марксізму. Памёр 14 сакавіка 1883 г. Імем Карла Маркса названа вуліца ў Оршы (былая Зялёная).

К. Маркс

1818-1843 гг. Праведзена рэканструкцыя комплекса саборнай царквы Раства Багародзіцы ў стылі класіцызму. Пабудавана званіца і аднапавярховы будынак, які выходзіў фасадам на вуліцу Савецкую (былую Вакзальную). Рамонт саборнай царквы і ўзвядзенне званіцы звязаны са з’яўленнем новай назвы царквы “Мікольская”. Праект Мікольскай царквы ў Оршы практычна адпавядае будынку царквы Раства Багародзіцы на фотапаштоўцы пачатку ХХ ст., а яе план – падмуркам, якія былі ўскрыты ў 1995 г. падчас археалагічных раскопак пад кіраўніцтвам В.М. Ляўко.

1.План (праект) Мікольскай царквы. 2. План адкапанай часткі падмуркаў царквы Раства Багародзіцы. Раскопкі В.М. Ляўко. 1995 г.

Царква Раства Багародзіцы.

1819 г. У Куцеінскм Свята-Богаяўленскім манастыры праводзіліся рамонтна-будаўнічыя работы.

1820-1917 гг. У Оршы існавала павятовае дамініканскае вучылішча.

1820 г., май Праз Аршаншчыну па дарозе ў паўднёвую ссылку праязджаў рускі паэт Аляксандр Сяргеевіч Пушкін.

А.С. Пушкін. Аўтапартрэт. 1824 г.

1820 г. У рапарце аршанскага гараднічага магілёўскаму губернатару паведамлялася, што “у горадзе Оршы фабрык, заводаў і мануфактур не было”.

1820 г. Гараджане ад 125 жыхароў мужчынскага полу павінны былі выдзяляць аднаго рэкрута, абмундзіраваць яго па ўстаноўленай норме і забяспечыць харчаваннем. Кожны рэкрут абыходзіўся гарадам каля 100 рублёў. Рэкруцкія зборы з гараджан узраслі з 1798 па 1835 год з 72 кап. да 5 руб. У горадзе час ад часу стаялі на пастое вайскоўцы, якіх гараджане павінны былі забяспечыць кватэрамі, а салдат – харчаваннем.

Рускія афіцэры і салдаты. Тагачасны малюнак

1820 г., 21 лістапада Нарадзіўся Фрыдрых Энгельс (г. Бармэн, Прусія, цяпер г.Вуперталь, Германія), дзеяч германскага і міжнароднага сацыялістычнага і рабочага руху, тэарэтык сацыялізму, адзін з заснавальнікаў марксізму. Памёр 5 жніўня 1895 г. Імем Фрыдрыха Энгельса названа вуліца ў Оршы (былая Гараднянская).

Ф. Энгельс

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1812 - 1820

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение