00:00

+8

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

09:00

+8

6 м/с

975 гПа

12:00

+8

7 м/с

977 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

05.11.2017 19:03

4551 просмотр, 0 комментариев

1842 - 1849

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841

1842 г. Куцеінскі Свята-Богаяўленскі мужчынскі манастыр прыпісаны да Аршанскага Пакроўскага мужчынскага манастыра і залічаны ў разрад загараднага.

1842 г. У Оршы нарадзіўся Лазар Саламонавіч Палякоў, банкір, прадпрымальнік (”маскоўскі Ротшыльд”), старшыня яўрэйскай суполкі ў Маскве і брацтва яўрэйскіх дабрачынных устаноў Масквы. Расійскі генеральны консул у Персіі. Тайны саветнік. Папячыцель Аршанскага пачатковага яўрэйскага вучылішча. Удзельнічаў ў будаўніцтве Музея прыгожых мастацтваў імя Аляксандра ІІІ у Маскве (цяпер Дзяржаўны музей выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна (адна з яго залаў насіла імя Палякова). Яго пазашлюбнай дачкой была сусветнавядомая балярына Ганна Паўлава. Быў правобразам банкіра Балгарынава з рамана Льва Талстога “Ганна Карэніна”. Памёр у студзені 1914 г.

Л.С. Палякоў

1842 г. Куцеінскі Свята-Успенскі жаночы манастыр пераведзены ў рэестр першакласных у сувязі са шматлікімі вылячэннямі хворых ад цудадзейнага абраза Багародзіцы.

Куцеінскі Свята-Успенскі жаночы манастыр. Фота пачатку ХХ ст.

1842 г. У былым езуіцкім кляштары адчынілася гарадская турма, якая праіснавала там да 1989 г.

Езуіцкі калегіум перад рэканструкцыяй. Фото 1990-гг.

Езуіцкі калегіум перад рэканструкцыяй. Фото 2000 г.

Унутраны выгляд калегіума пасля закрыцця турмы. Фота 1990-х гг.

Двор калегіума перад рэканструкцыяй. Фота 1990-х гг.

1842 г. У Оршы ў Пакроўскім манастыры заснавана духоўнае вучылішча.

Пакроўскі манастыр. Фота пачатку ХХ ст.

План Аршанскага Пакроўскага манастыра.

1843 г. У Оршы налічвалася 2914 жыхароў, 370 дамоў, з іх тры мураваныя, 3 праваслаўныя царквы, 4 манастыры, 8 яўрэйскіх сінагог і малітоўных школ. У гадавой справаздачы аршанскага гараднічага адзначалася, што галоўным заняткам мяшчан-хрысціян было земляробства, мяшчан-яўрэяў (яны складалі амаль палову насельніцтва) – гандаль. Галоўнымі крыніцамі прыбытку былі гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй і зборы за перавоз цераз Дняпро і Аршыцу. Гарадскі бюджэт складаўся з 15208 рублёў серабром. Большая яго частка выдаткоўвалася на ўтрыманне адміністрацыйна-паліцэйскага апарату, турмы і інш.

Гандляр шапкамі. Мастак К. Куневіч.

1843 г. Складзены план горада Оршы.

1843 г., 3 чэрвеня Нарадзіўся Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў (г. Пецярбург, Расія), расійскі вучоны у галіне батанікі і фізіялогіі раслін; адзін з заснавальнікаў расійскай навуковай школы фізіёлагаў раслін; тэарэтык дарвінізму. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1890), Расійскай АН (1917). Памёр 28 красавіка 1920 г. Імем Клімента Ціміразева названа вуліца ў Оршы.

К.А. Ціміразеў

1844 г., 2/14 чэрвеня 14 чэрвеня Расійскі імператар Мікалай І зацвердзіў праект перабудовы трынітарскага касцёла ў праваслаўную царкву (потым Васкрасенскі храм стане гарадскім саборам Оршы).

Васкрасенскі сабор і гарадское вучылішча. Фота пачатку ХХ ст.

1844 г. У Вільні з’явілася першая публікацыя 29-ці „Лістоў" (“Водпісаў”, “пісаных на Оршы”) аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага.

1845 г. У Оршы адчыніўся прыватны жаночы пансіён Т.А. Шварц. Складаўся з трох класаў.

1845 г., 26 лютага (10 сакавіка) Нарадзіўся Аляксандр ІІІ (г. Санкт-Пецярбург, Расія), расійскі імператар (1.3.1881-20.10.1894), другі сын Аляксандра ІІ. Выражаў інтарэсы найбольш кансерватыўных колаў дваранства, устанавіў рэакцыйны палітычны курс. Пры ім у Беларусі праводзілася прымусовая русіфікацыя. У дарэвалюцыйнай расійскай літаратуры зваўся Міратворцам (пры ягоным цараванні Расійская імперыя ні з кім не ваявала). Памёр 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 г.

Партрэт імператара Аляксандра ІІІ. Мастак І.М. Крамской. 1886 г.

1846 г., 5 мая Нарадзіўся Генрык Сянкевіч (в. Воля-Акшэйска Мазавецкага ваяв., Польшча), польскі пісьменнік, публіцыст. Яго гістарычныя творы, у прыватнасці раман “Патоп”, прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVII ст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 г. Памёр 15 лістапада 1916 г.

Г. Сянкевіч

1848 г., 23 сакавіка Магілёўскі губернатар склаў справаздачу аб стане губерні за 1847 г. Згодна з ёй, у Оршы пражывала 1573 мужчыны і 1592 жанчыны. За год нарадзілася 130 хлопчыкаў і 107 дзяўчынак, памерла 139 мужчын і 113 жанчын, былі ўзяты 64 шлюбы. У Оршы налічвалася 5 казённых і 3 прыватныя мурваныя дамы, 374 драўляныя дамы, 76 драўляных крамаў і 5 цэркваў.

1848 г. Пецярбургская археаграфічная камісія апублікавала 20 лістоў аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага.

1848 г.,11 лістапада Імператар Мікалай I зацвердзіў новы план Оршы.

1848 г. У Оршы пачала працаваць яўрэйская лазня.

1849 г. Адбылося адкрыццё руху на участку Віцебск-Магілёў (праз Оршу) на шашы Санкт-Пецярбург-Кіеў. Пабудаваны дом для спагнання дарожнага шашэйнага збору.

1849 г. У Оршы заснаваны цагляны завод Хаіма Воўшына.

1849 г.(?) Нарадзіўся Васіль Жудро (Магілёўшчына), царкоўны дзеяч, гісторык, паэт. Іераманах. У 1914 г. знаходзіўся ў Аршанскім Пакроўскім манастыры, быў членам камітэта па загадванні музеямі царкоўных старажытнасцяў. Памёр каля 1917 г.

1840-я гг. Падарожнік і пісьменнік Ян Маяркевіч (псеўданім Мазур з Плоцка), наведаўшы ў 1840-х гадах Оршу, пісаў у кнізе “Успаміны з падарожжа па Літве, Русі Чорнай і Русі Белай”: “ Ніколі ў жыцці я не бачыў горада больш сумнага, чым Орша, аднак жа і тут некалі было добрае жыццё, як гэта можна меркаваць па старых мураваных вякі назад дамах; драўляныя пабудовы да іх, зробленыя пры нашай памяці, хіляцца да ўпадку, праіснаваўшы ўсяго некалькі гадоў; усюды апусцелыя дамы, падрапаныя муры, руіны, бітая цэгла, нечыстоты...” . Магчыма, ён убачыў у самым цэнтры горада разбіты на друз касцёл Святога Міхаіла Арханёла былога езуіцкага калегіума.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1842 - 1849

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение