1 USD
= 2.60 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 4.00 BYN
100 RUB
= 3.38 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
18:00

+14

7 м/с

988 гПа

21:00

+10

4 м/с

988 гПа

00:00

+8

3 м/с

988 гПа

03:00

+6

4 м/с

989 гПа

06:00

+4

5 м/с

989 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

24.03.2018 10:41

2906 просмотров, 1 комментарий

1891

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890

1891 г., 24 чэрвеня У пяць гадзін вечара падчас моцнай навальніцы ад удару маланкі згарэў Свята-Богаяўленскі сабор Куцеінскага манастыра, выратавана была толькі рызніца. Храм не аднаўляўся.

Свята-Богаяўленскі сабор. Малюнак канца ХІХ ст.

1891 г., 20 ліпеня (1 жніўня) Зацверджаны Статут добраахвотнага пажарнага таварыства горада Оршы. Штогадовыя спусташальныя пажары прычынялі вялікую шкоду гораду і ягоным жыхарам. На працягу 20 гадоў (1879-1899) ні было ніводнага года, каб горад не цярпеў ад пажараў. Прычынамі іх былі скучанасць драўляных пабудоў і нездавальняючы стан супрацьпажарных сродкаў.

Знак Імператарскага Расійскага пажарнага таварыства. Былі залатымі, сярэбранымі і бронзавымі.

1891 г. Пабудавана драўляная на мураваных падмурках Свята-Успенская царква ля чыгуначнай станцыі Орша. Храм не захаваўся.

1890-я гг. Гарадскім галавой Оршы быў Г.М. Грамыка.

1891 г. У Оршы выдадзена кніга Л. Ржэвускага „Краткий исторический очерк Оршанского Кутеинского женского монастыря».

1891 г., 11 снежня Нарадзіўся Валадарскі В. (сапр. Маісей Маркавіч Гальдштэйн, мяст. Астраполь Стараканстанцінаўскага пав. Валынскай губ., цяпер – с. Стары Астраполь Стараканстанцінаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна), дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Камісар па справах друку, прапаганды і агітацыі Петраграда. Забіты 20 чэрвеня 1918 г. Імем Валадарскага В. названы вуліца і завулак у Оршы.

Валадарскі В.

1891 г., 7 лістапада Нарадзіўся Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў (с. Серада, цяпер г. Фурманаў Іванаўскай вобл., Расія), рускі савецкі пісьменнік. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Памёр 15 сакавіка 1926 г. Імем Дзмітрыя Фурманава названы вуліца і завулкі ў Оршы.

Дз.А. Фурманаў.

1891 г., 9 снежня Нарадзіўся Максім Адамавіч Багдановіч (г. Мінск), беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнавец, празаік. Памёр 25 мая 1917 г. Імем Максіма Багдановіча названа вуліца ў Оршы. У Мінску пастаўлены помнік М. Багдановічу скульптара С. Вакара, ураджэнца Оршы. Некалькі твораў прысвяціў яму У. Караткевіч. Сярод іх верш “Багдановічу”, з якога гэтыя радкі:

Не загіне давеку народ.

Не загіне ні слова, ні справа,

Калі здолеў хоць нешта сказаць:

Вашай сілы і вашае славы

“Не разбіць,

Не спыніць,

Не стрымаць!”

М. Багдановіч.

Помнік М. Багдановічу ў Мінску. Скульптар С.М. Вакар.

1890-я гг., пачатак У Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго ўзнікла штучная перанаселенасць яўрэямі беларускіх гарадоў. Так, у Оршы, яўрэі складалі ў 1897 г. 56,5% насельніцтва. Аднак іх было забаронена прымаць ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт.

Яўрэі. Фота канца ХІХ ст.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1891

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение