1 USD
= 2.60 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 4.00 BYN
100 RUB
= 3.38 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
03:00

+6

4 м/с

987 гПа

06:00

+5

3 м/с

987 гПа

09:00

+9

5 м/с

988 гПа

12:00

+13

6 м/с

988 гПа

15:00

+14

8 м/с

988 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

11.07.2018 11:15

2817 просмотров, 0 комментариев

1901

ХХ стагоддзе Надышло ХХ стагоддзе, у якім нарадзіліся і жылі большасць нашых сучаснікаў. “Як мала з таго, што адбылося было запісана, як мала з запісанага захавана”. Гэтыя словы І. Гётэ актуальны і для мінулага стагоддзя. “Но есть ещё одна ступень в отношении к прошлому: непонимание его, искажение, создание своего рода мифов, совершенно не соответствующих тому, что было. Даже исторические личности и исторические события полувековой давности превращены в своеобразные “мифологемы”. И что интересно – об одном и том же событии или человеке существуют совершенно различные представления, каждое из которых складывается в цельный образ.” - заўважыў выдатны расійскі вучоны акадэмік Дзмітрый Ліхачоў. Сапраўды, ёсць такія падзеі і асобы нядаўнага мінулага, ацэнкі якіх сярод гісторыкаў дыяметральна супрацьлеглыя. І хоць я не даю з большага ацэнкі падзеям і асобам, пра якіх апавядаецца, мае асабістыя адносіны да іх пры ўважлівым чытанні бачны нават у самой фармуліроўцы падзеі і пералічэнні старонак біяграфіі пэўнай гістарычнай асобы.

У пачатку ХХ стагоддзя аўтары арыгінальнай сатырычнай “Всеобщей истории, обработанной “Сатириконом” (1912 г.) пісалі: “Вообще, изобретения тогда (у мінулыя эпохі – В.Л.) были редки и люди на выдумки были туги; поэтому, чуть что изобретут – сейчас по имени изобретения называют свой век. В наше время это уже немыслимо, потому что каждый день пришлось бы менять веку название. Пилюлиарский век, Плоскошинный век, Синдетиконский век и т. д. и т. д., что немедленно вызвало бы распри и международные войны”. Вядома ж, не ад назваў надышоўшага стагоддзя пачаліся тыя катаклізмы, на якія яно было так багатым. ХХ стагоддзе прынесла народам свету неймаверна цяжкія выпрабаванні – дзве сусветныя вайны, генацыд народаў, шматлікія лакальныя войны і канфлікты, маштабныя тэхнагенныя катастрофы. Разам з тым, у мінулым стагоддзі чалавецтва дасягнула найвыдатнейшых поспехаў у пазнанні прыроды, грамадства і самога чалавека. Тады ж чалавецтва ўступіла і ў эру масавага спажывання, адбылося жудаснае маёмаснае расслаенне, як ніколі раней стала бачна нераўнамернасць палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця розных краін і народаў. Нездарма ХХ стагоддзе названа “веком крови, смешанной с барахлом”. Асаблівым драматызмам вызначаецца ХХ стагоддзе для СССР – краіны, якая займала шостую частку сушы нашай планеты і была агульным, але не вельмі ўтульным домам для больш чым сотні народаў былой Расійскай імперыі. Пра гэта трапна напісаў беларускі паэт

Васіль Зуёнак:

Гісторыі цяжкое памяло

Змятае ў небыццё манархаў прывіды, -

Здаецца і жыцця ў нас не было,

А толькі пераходныя перыяды

То эра – то карэнны пералом,

То вера – то бязмэтнасці сіндром,

То чыстка – то абдоймішчы з сатрапамі;

То перагібы – з новымі этапамі...

Шалёныя адлівы і прылівы –

І карабель на люкі ўсе задраены.

І толькі іншы раз даешся дзіву,

Што мы пры ўсім

і жыць яшчэ ўмудраемся...

Зразумела, што амаль усе тыя віхуры, што пранесліся над краінай і светам, зачапілі і наш родны горад. Непазнавальна змяніўся ён за мінулае стагоддзе. Што будзе добра бачна пры параўнанні фотаздымкаў пачатку, сярэдзіны і канца стагоддзя. І зноў такі звяртаюся да аршанцаў з просьбай прадставіць для публікацыі старыя фотаздымкі з уласных архіваў і сямейных фотаальбомаў. Асабліва гэта тычыцца жыцця горада 1920-30-х гадоў. Бо фотаздымкаў тых гадоў вядома вельмі і вельмі мала. Дый, на жаль, шмат якія падзеі і асобы з аршанскай гісторыі, вартыя памяці нашчадкаў, не сталі да сённяшняга дня публічна вядомымі. Упішыце, калі ласка, і свой радок у летапіс горада! Не пакіньце незаўважным адметныя старонкі жыцця вашых продкаў!

І апошняе, апавядаючы пра падзеі мінулага стагоддзя, заўсёды згадваюцца радкі цудоўнага рускага паэта Мікалая Глазкова:

Я на мир взираю из-под столика.

Век двадцатый – век необычайный.

Чем столетье интересней для историка,

Тем для современника печальней...

1901 г., 27 красавіка (10 мая) У Оршы нарадзіўся Зіновій Захаравіч Рагозны, савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1944). У Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр 12 студзеня 1990 г.

З.З. Рагозны.

1901 г., 4(17) снежня Нарадзіўся Міхаіл Данілавіч Сіянін (в. Забалоцце Аршанскага р-на), Герой Савецкага Саюза (1943). У Чырвонай Арміі з 1920 г. Палкоўнік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З лістапада 1966 г. дырэктар Мемарыяльнага музея К. С. Заслонава. Памёр 1 кастрычніка 1973 г. Імем Міхаіла Сіяніна названа вуліца ў Оршы.

М.Д. Сіянін.

1901 г., 20 лістапада Нарадзіўся Міхась Зарэцкі (сапр. Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў; в. Высокі Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), беларускі пісьменнік. Скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча. Рэпрэсіраваны. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Міхась Зарэцкі.

Паштовы канверт, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння М. Зарэцкага. 2001 г. На малюнку – выява духоўнага вучылішча ў Оршы, дзе вучыўся будучы пісьменнік.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1901

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение