12:00

+18

3 м/с

993 гПа

15:00

+20

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

Беларусь, Спорт

Малайцы фанаты і спартсмэны

03.11.2019 19:53

2898 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі Лакаматыў ўпэўнена перамог у Бабруйску, а фанаты зрабілі атмасферу на полі

Аршанскі хакейны клуб адзін з лідараў сваёй лігі, а яго хатнія матчы па папулярнасці ў той жа лізе спаборнічаюць толькі з Баранавічамі. На матчы 3 лістапада, які прайшоў у Бабруйску фанаты падцвердзілі сваю прыхільнасць камандзе, а каманда свой узровень.

Яшчэ хвілін за 20 да матчу прыехаўшыя з Оршы фанаты паказалі, што сёняўняя атмасфера на матчы будзе залежыць цалкам ад нашых: крычалкі, песні, танцы і сцягі - у параўнанні з прыхільнікамі "Лакаматыва" мясцовыя выглядалі вельмі шэра. Дарэчы, мясцовы фан-сектар сабраў як мінімум разы ў чатыры меньш фанатаў чым гасцявы. Ды і тое фанаты Бабруйску не выйшлі на свой фан-сектар пасля другога перапынку.

Таму аршанцы адчувалі сябе як дома, пасля другога перяду некаторыя, нават, перамяшчаліся па Бабруйск-Арэне, каб за руку павітаць нашых хакеістаў пры выхадзе з распранальні.

Каманда таксама не падвяла. У Бабруйску аршанскі Лакаматыў перамог з лікам 2-4. Першы гол быў забіты ўжо на 14-ай сякундзе. Другі гол хакеісты суперніка забілі самі сабе. Дакладней гулец Бабруйска Мікіта Волес загнаў выпадкова шайбу ў браму сваёй каманды, зрабіўшы лік 0-2. У другім перыядзе аршанцы забілі яшчэ два галы, давёўшы лік да 0-4. А потым злёгку расслабіліся. За тры хвіліны да канца другога перыяду Фірсаў з Бабруйску змог даць хоць нейкую надзею бабруйчанам, зрабіўшы лік 1-4. Яшчэ адзін гол у браму Оршы змог забіць Волес - той самы які забіў другі гол сваёй камандзе, ён жа забіў і другі гол аршанцам - на 18-ай хвіліне 3-га перыяду. Бабруйчане меньш чым за дзве хвіліны да канца матчу памянялі свайго брамніка на яшчэ аднаго палявога гульца, але гэта ўжо не дапамагло. 2-4 і Лакаматыў, які і без таго безумоўны лідар у лізе яшчэ больш робіць адрыў ад супернікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Малайцы фанаты і спартсмэны

Аршанскі Лакаматыў ўпэўнена перамог у Бабруйску, а фанаты зрабілі атмасферу на полі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение