03:00

+15

3 м/с

985 гПа

06:00

+14

3 м/с

985 гПа

09:00

+15

4 м/с

985 гПа

12:00

+19

5 м/с

985 гПа

15:00

+15

5 м/с

985 гПа

Орша, Спорт

Новы трэнер «Оршы»

31.01.2020 13:00

2978 праглядаў, 2 каментара

У футбольным клубе «Орша» змяніўся трэнерскі штаб.

Новым галоўным трэнерам футбольнага клуба "Орша" замест адпраўленага ў адстаўку Сяргея Вехцева прызначаны магілёўскі спецыяліст Аляксандр Вопсеў. Раней ён працаваў з дублем магілёўскага "Дняпра", у студзені 2015 года ўзначаліў асноўную каманду, дзе працаваў да лютага 2016-га. Затым прыняў іншую каманду з Магілёва — "Тарпеда". Аднак там праз пэўны час пачаліся арганізацыйныя праблемы, і каманда зьнікла. Вопсеў трэніраваў жаночую каманду "Надзея-Дняпро", увосень 2019 года ўзначаліў "Граніт" з Мікашэвічаў, дзе працаваў да канца сезона. Пры Вопсеве "Граніт" правёў 14 паядынкаў, заваяваў 5 перамог, згуляў 5 нічыіх і 4 разы саступіў.

Дапамагаць Аляксандру Вопсеву будуць колішні футбаліст зборнай Беларусі Аляксандр Чайка, а таксама ветэран аршанскага футболу Мікалай Кітаёў. Ён якраз і застаўся ад мінулага трэнерскага штабу. У мінулым сезоне Кітаёў быў гуляючым трэнерам каманды. "Орша" ўжо выйшла з адпачынку, на трэніроўках займаюцца 19 чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Ці шкада вам прыхільнікаў улады, якія самі патрапляюць пад палітычныя рэпрэсіі?

Обсуждение новости: Новы трэнер «Оршы»

У футбольным клубе «Орша» змяніўся трэнерскі штаб.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение