09:00

+17

3 м/с

993 гПа

12:00

+17

2 м/с

993 гПа

15:00

+20

2 м/с

993 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

994 гПа

Беларусь, Палітыка

У ініцыятыўную групу ўжо можна запісацца

11.03.2020 13:43

2677 праглядаў, 0 каментароў

Былая партыя камуністаў, а цяпер партыя левых «Справядлівы Свет» распачала фармаванне ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдата ў прэзідэнты

Адмысловая заява, якую распаўсюдзіў Цэнтральны камітэт партыі "Справядівы свет" заклікае аршанцаў, як і жыхароў іншых рэгіёнаў уступаць у ініцыятыўную групу магчымага кандыдата ў прэзідэнты ад гэтай партыі. Праўда, арыгінальнасць сітуацыі ў тым, што пакуль сама партыя не вызначылася хто ж персанальна будзе прадстаўляць яе на выбарах. На сёняшні дзень разглядаюцца, прынамсі, тры кандыдатуры, якія, праўда, у заяве не называюцца. Па нашай інфармацыі сёння партыйцы выбіраюць паміж нязменным старшынём гэтай партыі Сяргеем Калякіным, яго маладым намеснікам Аляксеем Елісеевым і доктарам з Віцебску Аляксандарм Вінаградавым.

Затое ў заяве апублікаваныя асноўныя тэзісы партыйнай праграмы з якой і пойдзе іхні кандыдат на выбарчую кампанію. Сярод іншага ў праграме ёсць пункты: падвышэнне эфектыўнасці работы мясцовых органаў выканаўчай улады, павелічэнне сродкаў выдзяляемых на сацыяльныя патрэбы: ахова здароўя, адукацыя, пенсіі, вырашэнне жыллёвых праблемаў. Магчыма самы цікавы пункт - скарачэнне рабочага тыдня да 35 гадзін без паніжэння заробкаў.

Аршанцы могуць запісацца ў ініцыятыўную групу кандыдата-камуніста праз тэлефоны: +375-33-6840516, або +375-20-2143358.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У ініцыятыўную групу ўжо можна запісацца

Былая партыя камуністаў, а цяпер партыя левых «Справядлівы Свет» распачала фармаванне ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдата ў прэзідэнты

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение