15:00

+22

3 м/с

994 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+17

3 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

3 м/с

995 гПа

Беларусь, Культура

Орша — партовы горад

19.06.2020 07:25

5015 праглядаў, 5 каментароў

Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча абвесціў вадаплаўны флэш-моб

на Арганізатары фестывалю імя Караткевіча не адмаўляюцца ад статуса падарожнага і ў гэтае падарожжа ўжо могуць адправіцца ўсе ахвотныя. У прыватнасці, у рамках фэсту распачаўся «вадаплаўны флэш-моб». Ідэя ў тым, каб людзі на чоўнах ці іншых водаплаўных сродках праплыліся па мясцінах Караткевіча на Дняпры. Але каб сплаў быў не толькі забаўляльным, але і пазнавальным, арганізатары прапануюць пераўтварыць сплаў у квэст з выкананнем абавязковых заданняў і запаўненнем пашпарту турыста. Каманды якія пройдуць увесь маршрут і цалкам запоўняць свой пашпарт атрымаюць каштоўныя прызы. Для гэтага перад вандроўкай трэба зарэгістраваць каманду па гэтай форме і спампаваць ды раздрукаваць пашпарт вандроўніка адсюль.

Каманды самі вызначаюць адкуль пачаць сваё падарожжа, але рэкамендавана пачаць яго ад «Порта Крапіўна». Тут адзнаку ў пашпарце і расповед пра цікавосткі Крапівенскага зробіць і раскажа Генадзь Шэпелеў. Наступы пункт «Порт Орша». У нам горадзе вандроўнікі могуць прайсці па мясцінах Караткевічавага дзяцінства і юнацтва і абавязкова наведаюць «Цудоўную краму» на другім паверсе Молакава 5, дзе можна набыць сувеніры звязаныя з Караткевічам ды таксама зрабіць адзнаку ў пашпарце. Наступны пункт на Аршаншчыне — «Порт Ляўкі» з яго знакамітым музеем. А далей праз прыпынкі ў партах Магілёў, Быхаў, Азярышча вандроўнікі плывуць да Рагачова. Паўдзельнічаць у сплаве можна да 25 верасня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша — партовы горад

Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча абвесціў вадаплаўны флэш-моб

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение