12:00

+21

3 м/с

993 гПа

15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

Беларусь, Эканоміка

Шакуцін губляе магутнасць

06.10.2020 13:52

4915 праглядаў, 0 каментароў

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец з Вялікага Бабіна на Аршаншчыне можа страціць чарговы актыў. Бізнес развальваецца?

Аляксандр Шакуцін даўно заняўся бізнесам і вядомы як адзін з прадпрымальнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Ягоны галоўны актыў — прадпрыемства "Амкодор". Таксама Шакуцін валодае кампаніямі "Спамаш", "ПМІ-Груп", шматфункцыянальным цэнтрам "Shanter Hill", іншымі актывамі, а таксама ўзначальвае Беларускую федэрацыю тэнісу, якую ачоліў у 2012 годзе замест Уладзіміра Пефціева, які трапіў у санкцыйны спіс Еўразвязу. Паводле некаторых дадзеных, зараз Шакуцін звязаны з Аляксеем Алексіным — нафтабізнесоўцам і гандляром цыгарэтамі, уладальнікам тых самых скандальных "Табакерак". Доўгія гады нараджэнец вёскі Вялікае Бабіна Аршанскага раёна быў для дзяржаўнай прапаганды ласым прыкладам, маўляў, дарма нагаворваюць на Лукашэнку, пры яго сістэме таксама можна быць паспяховым. Вось прыклады Чыжа, Шакуціна...

Чыж з таго часу паспеў адседзець пад следствам, развітацца з "Трайплам" і футбольным клубам "Дынама". А бізнес Шакуціна апынуўся пад пагрозай. Па дадзеных "Беларускага партызана", у 2018 годзе чыстыя страты "Амкадора" склалі 61,9 мільёна рублёў. Яшчэ ў ліпені Шакуцін выказваўся ў падтрымку Лукашэнкі і хваліўся пастаўкамі прадуктаў харчавання ў 88 краін свету. А цяпер ягоны холдынг апынуўся на мяжы банкруцтва. Пра гэта піша сайт "Заўтра тваёй краіны":

Распачатая судовая вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці чарговага прадпрыемства Аляксандра Шакуціна — кампаніі «Салеа-Гомель». Раней стартавала аналагічная працэдура ў дачыненні да галаўной структуры гэтага холдынгу вядомага бізнэсоўцы — «Салеа-кіруючая кампанія холдынгу». Кампанія «Салеа-Гомель», створаная ў выніку аб'яднання заводаў «Хорда-Гідраўліка» і перададзенага дзяржавай ў 2014 годзе Шакуціну ААТ «Гідрапрывад», сама звярнулася ў Эканамічны суд Гомельскай вобласці.

Як было агучана на пасяджэнні суда, крэдыторская запазычанасць «Салеа-Гомель» на 1 ліпеня 2020 года склала 86 млн рублёў і «выручкі прадпрыемства недастаткова для забеспячэння сыравінай і пагашэння крэдыторскай запазычанасці». Было адзначана: калі асноўныя крэдыторы, у лік якіх уваходзяць «Белінвестбанк», «АСБ «Беларусбанк» і «Гомельэнерга», "звернуць спагнанне на закладзеную маёмасць, то прадпрыемства не зможа выканаць свае абавязацельствы". Пры гэтым «Салеа-Гомель» працуе са стратамі, рост пратэрмінаванай запазычанасці павялічваецца, «неплацежаздольнасць прадпрыемства набывае ўстойлівы характар».

Перамовы па рэструктурызацыі доўгу з банкамі і асноўнымі крэдыторамі не прывялі да станоўчага выніку, а "заснавальнікі не маюць магчымасці аказаць фінансавую дапамогу", было прынята рашэнне правесці фінансавае аздараўленне прадпрыемства праз судовую санацыю. Рашэнне пра яе прыме суд пасля завяршэнні абароннага перыяду, дзеючага да 3 лістапада 2020 года. Як гаворыцца ў судовых дакументах, прадстаўнік "Салеа-кіруючая кампанія холдынгу", у склад якой уваходзіць «Салеа-Гомель», падтрымаў заяву аб банкруцтве даўжнiка, «каб захаваць працоўны калектыў і унікальную вытворчасць». Між тым, сама галаўная структура холдынгу Шакуціна знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Вытворчасць па справе была пачата ў ліпені, а ў канцы верасня пасля завяршэння абароннага перыяду Эканамічны суд Менска адкрыў у дачыненні «Салеа-кіруючая кампанія холдынгу» конкурсную вытворчасць і пачаў падрыхтоўку да судовага разбору з удзелам яшчэ больш шматлікіх крэдытораў. Ён прызначаны на 21 студзеня 2020 года.

Холдынг «Салея», асноўным акцыянерам якога з'яўляецца экс-сенатар Аляксандр Шакуцін, пачаў фармавацца з 2014 года для развіцця ў Беларусі вытворчасці гідраўлікі для машынабудаўнічай галіны. Яе галоўным прадпрыемствам стаў былы Дзяржынскі маторарамонтны завод, прыватызаваны ў 2011 годзе з удзелам Аляксандра Шакуціна і яго партнёраў. У 2014 годзе холдынг «Салеа» паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі набыў акцыі двух дзяржаўных заводаў — кобрынскага «Гідрамашу» і гомельскага «Гідрапрываду». Яны ўвайшлі ў склад холдынгу як «Салеа-Кобрын» і «Салеа-Гомель». Пакупнік абавязаўся захаваць профіль, нарасціць аб'ёмы выпуску і ўкласці па некалькі дзесяткаў мільёнаў даляраў у іх мадэрнізацыю.

У 2019 годзе да 1,5 гадоў турэмнага зняволення за хабарніцтва быў асуджаны малодшы брат Аляксандра Шакуціна — Сяргей, дырэктар кампаніі "Іскамед". Яго судзілі па нашумелай "справе медыкаў". Ён быў адзіным, хто не прызнаў віну, а брат Аляксандр прыязджаў у суд на падтрымку брата, верыўшы ў яго невінаватасць. Сяргею Шакуціну залічылі тэрмін знаходжання ў Следчым ізалятары і выпусцілі ў залі суда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шакуцін губляе магутнасць

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец з Вялікага Бабіна на Аршаншчыне можа страціць чарговы актыў. Бізнес развальваецца?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение