15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

2 м/с

995 гПа

Беларусь, Культура

Курапацкі блюз (відэа)

29.10.2020 17:06

2430 праглядаў, 9 каментароў

Новая песня ад Андрэя Мельнікава

У 2017 годзе на Курапацкай варце Андрэй Мельнікаў напісаў песню «Курапацкі блюз», але прэзентавана шырокім колам грамадства песня будзе толькі сёння, 29 кастрычніка 2020 года, на фоне падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне, у дзень памінання растраляных паэтаў у Курапатах.

Андрэй Мельнікаў: «У 1988-ым з Курапатаў пачалося Адраджэнне беларускай даваеннай гістарычнай памяці. У тагачаснай саўковай сыстэме беларуская памяць як бы пачыналася з вайны 1941-1945 гадоў. Пра ранейшае балючае казалі хіба што грамадскія „дзівакі-маргіналы“, кшталту пісьменнікаў Быкава, Караткевіча, Грахоўскага... А тут аказалася, што „дзівакоў-маргіналаў“ з абуджанай памяццю выявіліся многія тысячы, прычым з розных частак грамадства. Улада 30 кастрычніка 1988-га зрэагавала так, як на той час лічыла самым адэкватным — прымяненнем газа і масавым хапуном...»

На пачатку гучыць прамова С.Грахоўскага, Курапаты, 1995 год.

Архіўныя відэа Сяргея Чырыка: Курапаты (1995) і Курапаты (1988).

Мантаж: Кастусь Елісееў.

Курапацкі трывожны блюз

загучаў у чарговы раз.

Лес спявае — я малюся...

Курапацкі трывожны блюз.

Вецер дыхае сярод крыжоў.

Пад крыжамі — сляды жыцця.

Кальцавой дарогі лязо

разразае душу наўсцяж.

Самаходаў стальная кроў

між тваіх цячэ берагоў,

Курапацкая Беларусь...

Курапатаў трывожны блюз...


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Курапацкі блюз (відэа)

Новая песня ад Андрэя Мельнікава

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение