15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

2 м/с

995 гПа

Беларусь, Палітыка

Да Хершэ прыходзіў пасол

28.01.2021 09:58

2657 праглядаў, 0 каментароў

Пасол Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат наведаў палітвязня Наталлю Хершэ ў турме.

«Сёння я зноў сустрэўся з нашай суайчынніцай Наталляй Хершэ, у якой усё добра ў цяжкіх абставінах. І зноў Наталля дзякуе ўсім за моцную падтрымку і пастаянную ўвагу, якую яна атрымлівае», - напісаў ён у сваім твітэры.

Раней стала вядома, што аршанка, якая ўжо шмат гадоў пражывала ў Швейцарыі, абвясціла галадоўку. Афіцыйную заяву на адмову ад харчавання яна напісала 19 студзеня, аднак цяпер ужо спыніла галадоўку, бо яе перавялі ў камеру з лепшымі ўмовамі і перадалі 38 лістоў.

У снежні 51-гадовую грамадзянку Беларусі і Швейцарыі прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яна была прызнана вінаватай у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў. Акрамя гэтага, Наталля павінна выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў. Згодна з матэрыяламі суда, пры затрыманні Хершэ аказала супраціў, сарвала балаклаву з амапаўца і падрапала яму твар. Хершэ віну не прызнала, а праваабаронцы афіцыйна далі ёй статус палітвязня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Да Хершэ прыходзіў пасол

Пасол Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат наведаў палітвязня Наталлю Хершэ ў турме.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение