00:00

+12

4 м/с

995 гПа

03:00

+11

3 м/с

995 гПа

06:00

+11

3 м/с

995 гПа

09:00

+16

4 м/с

996 гПа

12:00

+19

5 м/с

995 гПа

Орша, Палітыка

Пішыце лісты палітвязням!

28.07.2022 11:14

1856 праглядаў, 0 каментароў

Мерапрыемства ў падтрымку аршанскіх палітвязняў

На мінулым тыдні ў Оршы прайшло маленькае, можа быць і не надта заўважнае, але важнае мерапрыемста. Літаральна дзесятак чалавек сабраліся на прэзентацыю фільма «Мы-политические», якое выйшла не так даўно і расказвае пра былых палітвязняў, якія выехалі з краіны і пра родзічаў палітвязняў. Ужо ў першых кадрах фільма Ігар Казмерчак, які стаў адным з герояў дакументалкі, тлумачыць чаму важна пісаць лісты палітвязням.

Пасля прагляду фільма прысутныя сазваніліся з Ігарам і онлайн паразмаўлялі пра палітвязняў, пра аршанцаў якія зараз за мяжой, пра іх жыццё і як яны ўладкоўваюцца пакінуўшы родны горад і краіну. Пад час відэа-звязку Ігар яшчэ раз заклікаў людзей пісаць лісты і паштоўкі тым хто зараз у зняволенні. Гэта важна, бо людзі часцей за ўсё зусім не маюць інфармацыі з волі, а ліст — гэта не толькі абмен інфармацыі, але і разуменне, што пра цябе памятаюць, цябе маральна падтрымліваюць. Такія лісты надаюць моцы і дапамагаюць пратрымацца ў стрэсавых умовах зняволення.

У выніку людзі напісалі некалькі дзесяткаў лістоў, якія былі накіраваныя палітвязням з нашага рэгіёна.

Заклікаем і вас як мага часцей пісаць нашым землякам у турмы, на «хімію». Адрэсы нашых землякоў мы час ад часу публікуем у асобных нашых артыкулах, а поўны спіс можна знайсці на сайце ПЦ «Вясна», які даступны — як і наш сайт — на тэрыторыі Беларусі праз сэрвісы VPN.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пішыце лісты палітвязням!

Мерапрыемства ў падтрымку аршанскіх палітвязняў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение