12:00

+19

4 м/с

996 гПа

15:00

+20

3 м/с

996 гПа

18:00

+18

2 м/с

995 гПа

21:00

+16

3 м/с

995 гПа

00:00

+12

4 м/с

995 гПа

Рэгіён, Грамадства

Студзеньская паводка

12.01.2023 17:20

1192 прагляду, 0 каментароў

Надзіва цёплае зімовае надвор’е запусціла паводку, якую ў гэты сезон ніхто не чакаў

Яшчэ нават не сярэдзіна студзеня, а рэкі пачалі выходзіць з берагоў, што звычайна ў нашым рэгіёне адбываецца вясной. Але ж занадта цёплае надвор’е запусціла паводку і пытанне ці спынецца яна яшчэ за зіму ці ўжо застанецца да самай вясны.

Так, МНС паведамляе пра выхад з берагоз і затапленне дамоў ды гаспадарчых пабудоў у Магілёўскай ды Гомельскай вобласці. Тут з берагоў павыходзілі маленькія рачулкі басейна Дняпра. Не абыйшлося без праблемаў і ў нашым рэгіёне. У Сененскім ране з берагоў выйшла Лучоса, якая адносіцца да басейну Дзвіны. Каля вёскі Александрыя яна затапіла 80 метраў дарогі. Затапіла настолькі, што ратавальнікам давялося наладжваць тут пераправу людзей чоўнамі. Бо вада цалкам адрэзала вёску ад цывілізацыі.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак. 2 студзеня ў Лёзненскім раёне з берагоў выйшла Ардышоўка — таксама Дзвінскага басейну. Рэчка затапіла мост і каля 10 метраў дарогі ў бок вёскі Кучыншчына.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Студзеньская паводка

Надзіва цёплае зімовае надвор’е запусціла паводку, якую ў гэты сезон ніхто не чакаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение