09:00

+12

4 м/с

995 гПа

12:00

+16

4 м/с

995 гПа

15:00

+20

4 м/с

994 гПа

18:00

+20

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

3 м/с

993 гПа

Рэгіён, Палітыка

Суд разабраўся ў любові

16.08.2023 10:37

764 прагляду, 0 каментароў

Любоў да Радзімы можа вызначыць суд. І за гэта можна атрымаць суткі

На мінулым тыдні Аршанскі суд выпісаў 15 сутак жыхару Барані за выгукнуты лозунг "Жыве Беларусь". У гэтым не было б нічога цікавага, калі б не фармулёўка суда.

Мужчына ў нядзелю 6 жніўня адпачываў у адкрытай кавярні на плошчы каля Езуіцкага калегіюма. І калі збіраўся сыходзіць выгукнуў патрыятычны лозунг. У 11 раніцы наступнага дня яго затрымалі, а яшчэ праз дзень прыезлі на суд. Па сёняшніх часах атрымаць пакаранне за патрыятычныя лозунгі ў Беларусі не нешта надзвычайнае. І, традыцыйна, суд вырашыў, што мужчына такім чынам пратэставаў супраць улады (што ж рабіць, калі патрыятычныя лозунгі з сёняшняй уладай аніяк не сыходзяцца). Сам жа мужчына не пагадзіўся і заявіў, што выгукнуў лозунг не ў знак пратэсту, а таму што любіць Беларусь, а іншых лозунгаў няма. Але Аршанскі суд разбіраецца ў любові!

Тое, што мужчына любіць Беларусь суд прызнаў "недостоверными, поскольку данные обстоятельства не соответствуют действительности". Якімі хімічнымі аналізамі суд вызначыў, што любоў мужчыны "недостоверная" ў пастанове суда не ўказана. За "недостоверную" любоў і лозунг суд пакараў бараньца 15 суткамі арышту.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суд разабраўся ў любові

Любоў да Радзімы можа вызначыць суд. І за гэта можна атрымаць суткі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение