Кніга "Іртутнае срэбра жыцця" аўтабіяграфічная, яна апісвае падзеі 2010-2011 з пункту гледжання знакамітага праваабаронцы. Сустрэча з аўтарам адбудзецца ў нядзелю 14-га верасня а 14-00 па адрасе: вуліца Камсамольская, д. 16, кв.4.
Алесь Бяляцкі нарадзіўся ў Карэліі ў сям'і выхадцаў з Гомельшчыны. Пра два гады сям'я вярнулася на радзіму. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Аўтар кнігаў "Літаратура і нацыя" (1991), "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" (2006), "Асвечаныя Беларушчынай" (2013, работа над ёй скончвалася ў вязніцы), "Іртутнае срэбра жыцця". Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію міра, ганаровы грамадзянін Генуі (італія) і Парыжу (Францыя). За праваабарончую дзейнасць станавіўся лаўрэатам прэміі імя Пера Ангера (Швецыя), прэміі Свабоды імя Сахарава (Нарвегія), дыплома "За мужнасць і барацьбу за свабоду" (Кіргізстан), прэміі Леха валенса (Польша), прэміі імя Петры Кэллі (Германія), прэміі імя Вацлава Гавэла, прэміі імя Алеся Адамовіча (за літаратурную дзейнасць).
У 2011 годзе Бяляцкі быў асуджаны па абвінавачанні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у буйных памерах. Прысуд быў прызнаны палітычна матываваным, бо сродкі пра якія гаварыла следства як пра асабісты даход Бяляцкага, належалі ПЦ "Вясна" і траціліся не ў асабістых мэтах, а на дзейнасць праваабаронцаў.
На відэа: фільм "Вясна"