21:00

+12

1 м/с

1001 гПа

00:00

+9

2 м/с

1002 гПа

03:00

+8

2 м/с

1003 гПа

06:00

+7

2 м/с

1004 гПа

09:00

+11

3 м/с

1004 гПа

Орша, Эканоміка

Яшчэ раз пра «Лягмаш»

21.02.2024 07:18

612 праглядаў, 0 каментароў

Як «Лягмаш» мяняў уласнікаў

Завод «Легмаш» — буйное прадпрыемства створанае яшчэ ў СССР для вырабу швейных машынак. Але ў рынкавых умовах прадпрыемства хаця і мела добры тавар, з’арынтавацца не змагло. Напрыклад, пад самы развал Саюза, на заводзе пачалі вырабляць аверлакі, якія многія аршанцы скупалі і везлі праз мяжу прадаваць у Расію. Сам жа завод пры гэтым не мог наладзіць эфектыўны гандаль. І праз некалькі гадоў увогуле перастаў вырабляць швейнае абсталяванне.

У выніку з прадпрыемства гіганта завод пераўтварыўся ў прадпрыемства карлік — з некалькіх тысяч работнікаў на ім засталося некалькі соцен. І тады ўлады (па старой завядзёнцы) прымацавалі яго да іншага прадпрыемства, якое было ў трохі лепшых умовах. Гэтым прадпрыемствам стаў Жлобінскі металургічны завод. Што, праўда, у металургаў справы не заўсёды ішлі добра. У нейкія гады завод атрымліваў добрыя прыбыткі, а ў нейкія залазіў у страшныя крэдыты. Па стане на 2020 год Жлобінскі завод, які і кіраваў «Легмашам» меў пазыкаў больш чым 1,5 мільярды даляраў. У 2021 дзяржава дапамагла яму пагасіць амаль траціну пазыкі за кошт бюджэту.

Пры гэтым, аршанскі завод выконваў пераважна заказы жлобінскага. Хаця відавочна, жлабінчанам было б танней зрабіць асобны цэх у сваім горадзе і эканоміць на перавозках, чым цягнуць на сабе аршанскага банкрута.

Ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны справы на «Легмашы» пайшлі лепей — ён атрымаў расейскія вайсковыя заказы. Па нашай інфармацыі, праўда, не мог выканаць іх у тым аб’ёме, які патрабаваў заказчык.

Вось у якіх умовах дзяржава вырашыла забраць сабе раней непатрэбны завод. Хаця, фактычна, ён і быў дзяржаўным, але праз дзяржаўных акцыянераў. 16 лютага ўрад прыняў рашэнне пра тое, каб забраць акцыі, якія належалі Аршанскаму райвыканкаму і акцыі, якія належылі «Беларускай металургічнай кампаніі» (па-сутнасці жлобінскаму заводу). Усе акцыі пойдуць дзяржаве бясплатна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ раз пра «Лягмаш»

Як «Лягмаш» мяняў уласнікаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение