03:00

+7

2 м/с

1003 гПа

06:00

+7

2 м/с

1004 гПа

09:00

+10

2 м/с

1004 гПа

12:00

+15

3 м/с

1005 гПа

15:00

+17

2 м/с

1005 гПа

Орша, Культура

Дзівакі Воршы

06.03.2024 14:18

344 прагляду, 0 каментароў

Успаміны Эпштэйна. Частка 4.

У чарговай частцы ўспамінаў Аўраама Эпштэйна пра Воршу ён гаворыць пра вядомых усім аршанцам пачатку ХХ стагоддзя асобаў.

Былі ў Воршы свае асобыя людзі, якіх я каротка ўспомню:

1. Іван Ката. Гэта быў хрысціянін, сярэдняга росту, гадоў 45-50. Сядзеў ён на мосце цераз Дняпро і лавіў рыбу. Хлопцы здзекаваліся з яго, казалі, што рыбіны разваляцца, калі ён выцягне іх з вады. Пасля гэтага ён падымаўся, бег за хлопцамі і ляпаў іх па плячах. Потым вяртаўся на мост і працягваў лавіць рыбу.

2. Кушке Шатуле быў здаровым і вельмі моцным жыдом, які працаваў развозчыкам камянёў. Калі трэба было разгружацца, ён толькі штурхаў плячом нагружаную брычку, і груз каціўся. Калі яго дражнілі, ён не супраць быў моцна пабіць вінаватага.

3. Каліс Страт (а можа Калістрат, і ў часопісе памылка — меркаванне Orsha.eu) быў хрысціянінам, які іграў на скрыпцы на хрысціянскіх вяселлях. Яго лічылі чалавекам крыху няўважлівым.

4. Бэбэ быў бедным, самотных і прадастаўленым самому сабе чалавекам, апранутым у лахманы. У асноўным яго лічылі валацугам або дзіваком. Ніхто не ведаў, ці быў ён юдэем ці хрысціянінам.

Вуліцы ў Воршы былі засыпаны дробным каменнем (ідыш: «брокірт»). У меншых гарадах, Горках і Дуброўне, пад Воршай вуліцы не засыпалі камянямі. У Горках былі вялікія школы, сярод іншых тэхнікум (або «тэхнічны ўніверсітэт») і прадпрымальніцкая школа.

Успаміны Эпштэйна:

1 частка. «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы над Дняпром»

2 частка. Пачынаўся Шабат

3 частка. Пэйсы і штрэймэль не насілі

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзівакі Воршы

Успаміны Эпштэйна. Частка 4.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение