03:00

+7

2 м/с

1003 гПа

06:00

+7

2 м/с

1004 гПа

09:00

+10

2 м/с

1004 гПа

12:00

+15

3 м/с

1005 гПа

15:00

+17

2 м/с

1005 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Лёзненскія цукеркі

28.03.2024 18:58

341 прагляд, 0 каментароў

Цукеркі будуць выпускаць паводле кітайскіх рэцэптаў.

Кандытарская фабрыка «Камунарка» збіраецца будаваць у Лёзне новы цэх па выпуску кітайскіх цукерак з сухога малака з паніжаным утрыманнем цукру. Аб гэтым піша выданне «Эканоміка Беларусі».

Для новага цэха ўжо ўзгаднілі выдзяленне ўчастку. Цяпер ідзе этап выбару абсталявання, каб стварыць лінію вытворчасці прэсаваных цукерак і прадукцыі з сухога малака з буйнымі дабаўкамі. Увасобіць інвестыцыйны праект у жыццё разлічваюць да 2025 года.

У Лёзне плануюць стварыць каля 20 працоўных месцаў. Адным з каналаў продажу могуць стаць камбінаты школьнага харчавання. Аб тым, што цукеркі з сухога малака могуць з’явіцца ў школьных сталовых, гаварылі яшчэ ў верасні. Паўнавартасную вытворчасць гэтай прадукцыі на самой «Камунарцы», гэта значыць, у Менску, запусцілі летась.

У той жа час да 40% малочных цукерак арыентавана на экспарт, у тым ліку Кітай.

Вырабляць у Лёзне разлічваюць 360 тон цукерак на год.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лёзненскія цукеркі

Цукеркі будуць выпускаць паводле кітайскіх рэцэптаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение