18:00

+19

4 м/с

993 гПа

21:00

+18

3 м/с

993 гПа

00:00

+15

3 м/с

993 гПа

03:00

+14

3 м/с

993 гПа

06:00

+13

3 м/с

993 гПа

Орша, Здарэнні

Лёгкі прыгавор і дзіўны

07.05.2024 21:28

301 прагляд, 0 каментароў

У Оршы затрымалі графіціста, які рэкламаваў наркотыкі

Злавіць прадстаўнікоў наркамафіі складана, а злавіць тых хто наносіць рэкламу нарка-крамаў яшчэ складаней. Таму ў Оршы рэгулярна з'яўляюцца графіці з рэкламай наркотыкаў. Пры тым, што такая рэклама і ёсць першы крок для ўцягвання людзей ва ўжыванне наркотыкаў.

Адносна нядаўна аршанскай міліцыі ўдалося здзейсніць выключэнне - адзін з такіх графіцістаў быў затрыманы. Мужчына ўжо быў вядомы міліцыянтам - раней ён адседзеў два гады за распаўсюд наркотыкаў. А цяпер, як растлумачыў сам, каб зарабіць на новую дозу псіхатропаў пагадзіўся пабыць маляром. Агулам ён нанес 25 рэкламных надпісаў у Оршы і раёне. Але сядзець у турме ён не будзе.

Суд прыняў да ведама змягчаючыя абставіны - у мужчыны псіхічны разлад у тым ліку ў выглядзе... наркаманіі. Аказалася, што гэтага дастаткова, каб прыгаварыць яго да 1,5 гады грамадскіх працаў. І кампенсацыю шкоды ў памеры 519 рублёў. То бок, суд не ўлічыў, што графіці могуць пашкодзіць нечаму жыццю, падказаўшы як стаць такім жа наркаманам. І палічыў дзеянні хлопца ўсяго толькі псаваннем маёмасці, без аднясення гэтага дзеяння да дзейнасці нарка-мафіі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лёгкі прыгавор і дзіўны

У Оршы затрымалі графіціста, які рэкламаваў наркотыкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение