Праз суткі пасля пачатку 4 тура хіт-параду, у якім ўдзельнічаюць аршанцы, Пані Хіда займае першае месца з 28 галасамі супраць 25-ці у бліжэйшых канкурэтнаў (па стане на суботні вечар).
Але святкаваць перамогу рана. Агулам гэты тур хіт-параду будзе ісці два тыдні, да 27 снежня, зараз прайшлі толькі адны суткі галасавання. Пры тым што ў галасаванні ўдзельнічаюць і іншыя даволі папулярныя гурты і выканаўцы. Гурт Sex з песняй "Ойра" - пераможцай папярэдняга тура зараз трымаецца на трэцім месцы. Гурт Akute з песняй "Наскрозь", пераможцай 2 тура знаходзіцца на 4 месцы. У абодвух названых гуртоў больш чым па 20 галасоў і яны маюць шанцы абагнаць нашых землякоў.
Галасаваць у Тузіне можа любы карыстальнік інтэрнэту за 1, 2 або 3 кампазіцыі адзін раз на суткі. Пры гэтым сістэма галасавання патрабуе вашай рэгістрацыі, але вельмі лёгка можна аўтарызавацца праз кантактныя сеткі "Укантакце" і "Facebook". Прагаласаваць можна праз дадзеную спасылку.