15:00

+15

3 м/с

993 гПа

18:00

+15

3 м/с

992 гПа

21:00

+10

3 м/с

991 гПа

00:00

+9

4 м/с

989 гПа

03:00

+11

5 м/с

988 гПа

Орша, Здарэнні

ІП пратэстуюць

06.01.2016 15:00

4887 праглядаў, 24 каментара

Аршанскія прадпрымальнікі 6-га студзеня выйшлі на пратэст супраць прэзідэнцкага ўказу.

Адпаведна з нашумелым указам № 222, індывідуальныя прадпрымальнікі мусяць прадастаўляць сертыфікаты на тавары лёгкай прамысловасці, прывезеныя ў Беларусь з краін Мытнага саюзу. Беларускія прадпрымальнікі, і ў прыватнасці, аршанскія, не пажадалі рэзка змяняць каналы сваёй працы і прадказальна не выйшлі на працу.

Але спадзевы ўладаў на поўны спакой у гэтым плане не апраўдваюцца. Калі яшчэ 5-га студзеня меншая частка прадпрымальнікаў выйшла на свае месцы, дык 6-га студзеня ўсе дружна праігнаравалі выхад на працу і сабраліся на пратэст супраць указу. Пратэстоўцы трымалі ў руках плакаты "Працу прадпрымальнікам" і "Скасаваць указ № 222".

Лідэр рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка апублікаваў некалькі відэазапісаў з аршанскага рынку 6-га студзеня. https://www.facebook.com/100000953097562/videos/996285693746524/ https://www.facebook.com/100000953097562/videos/996285900413170/ https://www.facebook.com/100000953097562/videos/996286430413117/

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ІП пратэстуюць

Аршанскія прадпрымальнікі 6-га студзеня выйшлі на пратэст супраць прэзідэнцкага ўказу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение